автордың кітабын онлайн тегін оқу Кніга
Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засьцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
І воску з ладанам прыемны пах пачуў.
Вось псальма сьлічная. «Як той алень шукае
Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я».
Як вее сьвежасьцю яе краса жывая!
Як радасна далей сьпяшыць душа мая!
І бачу я ў канцы няхітрую прыпіску,
Што «кнігу гэтую раб Божы, дзяк Гапон,
Дзеля душы сьпісаў у месьце Ваўкавыску
У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён».
