Адказ Юрцы на «Панскае ігрышча»
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Адказ Юрцы на «Панскае ігрышча»

I дурны ж ты, як мядзведзь,

Здзіваваўся, і чаго? —

Жыд у дудку сваю дмець,

А пан скача ля яго.

То не дзіва, толькі стыд!

I нам ужо грае жыд.

Табе ж лыткі задрыжалі,

Як пачуў жыдоўскі смык;

Дзякуй, што скакаць не звалі,

Дзякуй Богу, што мужык.

Шак панам усё ігрышча,

Бо няма чаго рабіць:

Жыд усё у дудку свішча

А пан ножкамі драбіць!

А што вопраткі дзіўныя,—

То ж панам і трэба так:

Жыд сабе палы прышые,

Дык для пана выйдзе храк.

Жыд у цёплай шапцы ходзе,

Пану ж даў свой капялюх;

Вот і выйшла што па модзе:

Пан у жыда мае слух.

А шклы тыя — для туману,

Праз іх глядзіш, як у дым,

Жыд умысне даў іх пану,

Каб зрабіць яго сляпым.

А што ценкія паненкі,

А высокі у іх зад,

Ото ж розум у іх ценкі,

Дык і выйшаў такі склад.

Сам ты відзеў: жыд міргае,

Б’ець цымбалы, цягне смык,

А пан пот свой пралівае,

Як на паншчызне мужык!

А што паны ядуць ласа

I што смагла могуць піць:

Ото соляць сваё мяса,

Бо ўжо сталі чыста гніць!

То, брат, панскія задушкі:

Усё праелі, прапілі,

Цяпер жыдам ідуць ў служкі

I нас цягнуць, каб ішлі.

Ото ж дурню, не дзівуйся,

«Анёл паньскі» гавары,

Кажы: «Божа, Ты злітуйся!»

А жыдоў чорт пабяры!