Разлад Вітаўта з Ягайлам
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Разлад Вітаўта з Ягайлам

Ян Чачот


Разлад Вітаўта з Ягайлам

Жах, калі браты ўжо ў доме


Распачнуць сварыцца.

Будзе трэсці дом, ён хутка

Можа й разваліцца.

Калі Вітаўт з Ягелонам


Бойкі распачалі,

Крыжакі з агнём у дом наш

Тут жа заспяшалі.

Тры разы ў хаўрус наш Вітаўт


З імі уваходзіў,

Тры разы Жмудзь прадаваў ім

І Літве тым шкодзіў.

І братоў стрыечных Вітаўт


Біў нелітасціва.

Прад яго нападам Вільня

Узнялася жыва.

Ён не змог яе ўзяць сілай -


Нішчыў край вакольны.

Здрадзіў брату, дык і здрадзіць

Крыжакам быў здольны.

Памірыўшыся з Ягайлам,


Ён свайго дабіўся.

Да крыві ж якой на Жмудзі

Быў ён прычыніўся!

Для нашчадкаў тут навука


Будзе вунь якая!

Хто ж так сварыцца, хто ў дом свой

Ворага ўпускае?