Думкі – дыямэнты краскі жыцьця
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Думкі – дыямэнты краскі жыцьця

Алесь Гарун


Думкі – дыямэнты краскі жыцьця...

Думкі – дыямэнты, краскі жыцьця,

Песьні – вас гэтак люблю,

З вамі салодкіх гадзін забыцьця

Часам і я пазнаю.

Жыцьце-няволя ў чужой старане,

Працы надмернай яром

Зараз зьнікаюць, бы ў госьці ка мне

Вы паказаліся ў дом.

Слухайце ж, думкі: як прыйдзе мой скон,

Ў хатку зьляціце ка мне,

Хай перадсьмертны уцішыцца стон,

Сэрца на момант спачне.

Хай засьпяваю, як лебедзь, калі

Прыйдзе гадзіна яму,

Ўзьнёсшыся ў неба ад маці-зямлі,

Рыне ў адвечную цьму;

Хай засьпяваю аб сьне залатым

Веку людскога радства,

Роўнасьці, вольнасьці, брацтва – аб тым

Веку красы хараства.

Можа, пачуўшы прадзгонны мой сьпеў,

Сьціхла б на сьвеце вайна…

З радасным духам бы я паляцеў

Ў царства каханьня, відна.