Мілая, родная старонка маці
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Мілая, родная старонка маці

Алесь Гарун


Мілая, родная старонка маці! 

Мілая, родная старонка-маці!

Моцна цябе я і шчыра люблю,

Бедныя ніўкі твае, сенажаці

I нешчасьлівую долю тваю.

 

Горам, матуля, цяпер ты замучана,

Стогнам спавіта у сець з ланцугоў,

Рукі і ногі да слупа прыкручаны,

Ціха наругу ты зносіш, бяз слоў.

 

Толькі ж уцешся, матуля каханая!

Слуп твой патроху пачаў падгніваць,

Прыйдзе к нам воля сьвятая, чаканая,

Сець з ланцугоў як пачнем разрываць.