Песьня (На чужой староначцы )
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Песьня (На чужой староначцы )

Алесь Гарун


Песьня (На чужой староначцы )

На чужой староначцы

Заняпаў душой,

I згубіў здаровейка,

І згубіў спакой.

Не глядзелі б вочанькі

На нялюбы сьвет,

Маладое радасьці

Прападае сьлед.

На чужой староначцы

Не цьвітуць сады,

Не сьпяваюць птушачкі.

Не лятуць сюды.

І чужое лецейка

Для мяне – зіма,

I чужога сонейка

Для мяне няма.

На чужой староначцы

Не шумяць лясы

І няма прыгожасьці

Ў палявой красы.

Замірае душачка

На чужой зямлі,

А дамоў вярнуціся

Не ў маёй валі.

Дзе ж вы, ніўкі родныя

I дубовы шум?

Засьпявайце голасна,

Каб пазнаў, пачуў.

Ўскаланіце песьняю

Векавечных сноў,

Ўскаланіце душачку,

Ўскаланіце кроў.