Усе з аднэй мы выйшлі нівы
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Усе з аднэй мы выйшлі нівы

Алесь Гарун


Усе з аднэй мы выйшлі нівы...

Я. Коласу

 

Усе з аднэй мы выйшлі нівы,

I сейбіт нас адзін кідаў,

I кожан з нас той дзень шчасьлівы

Ў сваёй душы благаслаўляў.

А вецер быў. I хто цяжэйшы,

Астаўся там, куды упаў,

А хто, як я, хто быў лягчэйшы,

Ў далёкі сьвет павандраваў.

Бо сейбіт ёсьць другі на небе,

Што судзіць нам гады і дні, –

I ты узрос на роднай глебе,

Пусьціў глыбока карані.

Здалеў, браток, на сьвет прабіцца

Спраміж сьвірэпкі і асок!

I можам мы табой гардзіцца,

Прыгожы, слаўны Каласок.

Цьвіці ж, расьці, буйней надзіва

Ў сям’і прыгожых васількоў.

З тваіх зярнят хачу, праўдзіва,

Убачыць поле каласкоў.