Навука
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Навука

Алесь Гарун


Навука

Казаў настаўнік мне (ён блізкі быў Прароку,

Які жывым узьняўся ўвыш, ў блакіт нябескіх сфер):

«Мой сын, з пачатку мы падуладны пану-Року –

У гэта вер.

Які бы крыж табе ні выпаў ў жыцьці гэтым:

Галеці век чы быць царом і царскі мець пасад,

Ў балоце бросьнеці чы йсьці к нязнаным мэтам, –

Яго загад.

I вось калі табе трываць ня хопіць змогі,

I цяжкім здасца крыж табе і доля вельмі злой,

Ня трэба, сын, шукаць лягчэйшае дарогі, –

Ідзі старой.

I мусіць час настаць: убачыш сьвет праменны, –

Ідзець ўладар адвечны твой, яго спаткай здалёк,

Узьдзеўшы бітвы меч на свой паяс раменны.

I скажа Рок:

«Ідзі хутчэй, слуга! Спавіты сьвет маркотай,

Ў ім крыўды легіён забраў зямлі апошню чвэрць,

Нясі ж свой праўдзе меч. – Мой сын! ідзі з ахвотай

На чэсьць і сьмерць».