Злая жонка
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Злая жонка

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч


Злая жонка

Браты

Прыгож край заморскі — дзівы там страшэнны!

Народ, кажуць людзі, разумны, пісьменны!

Мужычок багаты! — у чобатах ходзіць, 

А Божая ніўка беленькі хлеб родзіць; 

Усяк сабе панам — шчасліў быт дамовы!

Да не шукай сэрца — то ж народ тарговы!

Ой, нямаш зямелькі, як Літва радзона!

На лугах дыванам сцелецца зялёна

Травіца па пояс, кветкамі мігае!

А лес, вось тычынка, неба падпірае!

Мужык хоць убогі,— як вол, працавіты!

I аруючы цяжка, рэдка калі сыты; 

Зато ў позну восень, як з ніўкаю зладзіць

Дый святой нядзелькай на куце засядзіць, 

Яго ж маладзіца, Домна чы Усціння, 

Спражыць верашчакі, наварыць бацвіння; 

Хоць хлябок чарненькі, часам і з карою, 

Вясёл! пажывае з сваяшнай раднёю!

А госць паявіцца - то ж прыслан ён небам

Рад з ім падзяліцца сэрцам, стравай, хлебам

Дзякуй, што навясціў мой дамок старзнькі, 

Пій, ен — пакуль змога. госцік дарагенькі!

Яно няма чаго! было б здаволь хлеба.

Стала б на ізбыткі, што душы патрэба.

Да за грэхі людзей сумеў Бог скарапі, 

Вось панам ахвоту даў карчмы стаўляці: 

Яны ў карчмах жыдоў, наліха, садзілі, 

Штоб нас абдзіралі, мужыцку кроў пілі!

Нехрысты ўсё дабро к сабе прыгарнулі, 

I ўзяла моч погань дзяруць да кашулі!

Хош купіць нарогаў, сярпа, касы, солі.

Гарчык-другі жыта з сваей уласнай ролі, 

Хош здору, акрасіць бацвіння ліхоя, 

Кланяйся пагапцу - дый плаці удвоя; 

Не саромеюцца ж валяць рукі ў сала, 

Скора будуць самі есці напрапала.

Аб’явіў цар указ з карчом жыдоў гнаці, 

Да не тут-та была! ўзялі хітраваці, 

Яны там харчэўні быццам залажылі, 

У карчмах шынкарак сваіх пасадзілі; 

Толькі цяпер ўдвоя мужык плаціць чарку.

Бачыш, жыду трэба заплаціць шынкарку, 

Дый і ацэсару трэба пакланіцца, 

Рука руку мыс — чаго тут дзівіцца?!

Ой, штоб эты і Гяўкі кроў нашу не ссалі, 

У нашай зямельцы бяды б мы не зналі!»

Так стары Акула, вячэрняй парою, 

Седзячы на прызбе, бедаваў думою; 

У лад наровіць думцы на западзе сонца, 

I месячка смутна глядзіць у аконца.

На сэрцы старога налягла кручына, 

З вачэй ракою кацілась слязіна; 

Уздыхне цяжэнька, на неба пагляне

Дый, штоб забіць гора, маліцца ён стане.

Тут скрыпнулі дзверы; старэнька Тацяна

Села пры Акуле — то ж жонка кахана!

Яны ілдкоў сорак быццам пераснілі,

Ядыначку дочку, на бяду! прыжылі.

Чаго ж тут, здаецца, бедаваць старому?

Даў Бог шчасну долю,— дастатак у дому.

Ссудзіў яму, дзеткі! розум на дзівогу, 

Да добрага дзела шчыру даў ахвоту: 

Што ж тут ён на долю горку наракае.

Ой, ніхто з вас, дзеткі! таго не згадае!

Вось пры беразе Дняпровам,

Гдзе шыбуюць байдакі,

У сяле да у скарбовам

Жылі браты-рыбакі.

Іх прыгожанька хаціна,

Маўляў. цару на паказ!

Малявана — баш каліна!

Весела марочыць глаз!

Рыбак Апанас Калетак,

Што ў сяле багацтвам слыў,

Паставіў яе для дзетак

I галоўку там злажыў.

Па ім два сыны асталісь,

Старшы Тодар, меншы Сак;

Браты з сабой мілавалісь,

Маўляў з літвіном наляк.

Баш рукавіца з рукою,

А з тапарышчам тапор,

Так неразлучна з сабою

Вялі жыццё Сак, Тадор. |

Вывала, да свету ўстане

Адзін — вось рыбу лавіць,

Друп ў гаршчок не загляне,

3 ядой пры рацэ стаіць.

А хлапцы ж былі прыгожы,

Кветачкамі у сяле!

Любаваўся з іх свет Божы

Тодар жа хлопец, як мала!

Для дзяўчаці. быццам клад;

Лісам к яму падсядала,

Аж дзела пайшло ў лад.

Не на жарты пакахалісь,

I сватоў к ней хлапец слаў,

I ў касцеле абвянчалісь;

Сак іх члена ў дом прыняў.

Чаму ж бы тут не зажыці?

Кахаў мужык, любіў брат,

Здаволь было есці, піпі —

Вядзі толькі чэсна лад!

Да не тут-га, дзеткі, стала!

Як узяла правіць дом,

Весь дзянечак лепятала

Сваім злосным языком.

I не адну там слязіну

Ураніў бедны рыбак, т

пачуў няжку кручыну,

Гледзя на браточка, Сак.

Яшчэ ж як-кольвек цярпелі,

Штоб у хаце мець спакой,

чэраз пал[ь]цы глядзелі

На лад гаспадыні злой.

Да прыйшла пара на Сака -

Так жаніўся, што Бог дай!

Тут завязалась крутня, драка.

Проста з хаты уцякай!

Вось пайшло з якой прыгоды:

Жыла ў сяле сірата,

Чкна, ашельскай уроды,

Сэрцам, душой залата!

Семнаццаць гадкоў лічыла,

Як бацька яе памёр,

I па ім ад[д]зедзічыла

Кусок раллі, стары двор.

Зоська — імя сіраціне

Стала ў хаце гараваць,

Сак жа добранькай дзяўчыне

Шчыра ўзяўся памагаць.

Так яны з сабой здружылісь,

Сэрцам, душой прыляглі

Дый скора вянцом злучылісь —

На сіроцтве зажылі.

Маўляў, гдзе чорт сам не зможа.

Туды ён бабу пашле;

Браты,- жыўшы што дай Божа!

Разлучыліся ў тузе.

Бо Уляна сплятней многа

Ляпеча злым языком:

Раздорыла братоў срога,

Сак пакінуў родны дом.

Тодар жа, багат дабыткам,

На бацькаўшчыне зажыў.

Да і Акула з ізбыткам

Дачушцы насаг ссуліў.

Красуюць яго палеткі,

Густы колас на раллі,

Ёсць і доля, ёсць і дзеткі;

Жыві дый Вога хвалі.

Да не тут-та, браткі, была!

Начаў з гора бедны піць;

Злая жонка, маўляў піла,

Дзень і ноч мужу скрыпіць.

Адчурыўся гаснадаркі

I з дому стаў уцякаць,

Часта заглядаў да чаркі,

Палюбіў ў карчме гуляць.

Што ж рабіла зла Уляпа?

Кінула чкць, сорам проч!

3 дзецюкамі вось ад рана

Гуляла у позну ноч.

А ў хаце непарадкі,

На ніўцы пырнік густы;

Гдзе дзяваліся дастаткі?..

Вось і стадолы пусты.

Бяда ў хаце — людзям смех!

Дарма бацькі памагалі —

Насып жа дзюравы мех!

Катаргай жыццё такое!

Часта браўся за тапор

Збрыдла населля радное.

Ой, бедненькі ж наш Тадор!

Інакшая ж Сака доля —

Гараваў, дзеткі, як змог;

Дзейся, кажа, Божа воля!

А хто з Богам, з тым і Бог.

Вечарком, па працы, з швы

Як волікаў прыжане,

3 песняй вясёлы, шчаслівы

I гадкі сабе не йме!

Яго з застой выглядае

Добра Зоська у варот,

Яго сэрцам прынімае,

Дый песціць мужа, галубіць;

Рай з жонкай такою жыць!

Яна душой яго любіць —

Як жа шчаслівым не быць?!

Хоць трудна было пачащ —

Пра цаю бяду змаглі;

Зоська лад вяла ў хаці.

Сак жа пільнаваў раллі.

I скора забагацелі,

Любаваўся з іх усяк;

I дзетачкі загудзелі —

Забыў гора добры Сак!!

Песня 2

Злая жонка

Засвяціла людзям багата нядзелька —

Дзянёк адпачыла родная зямелька; 

Крануўся люд Божы грамадой із сёла, 

3 шчыраю малітвай пайшоў да касцёла.

У гарсэціках красных вясёлы дзяўчата

Радасна страчаюць вялікае свята:

«Упляці ж мне каснік, родненькая маці, 

Пойдам на ігрышча крыху пагуляці».

А хоць. баш, нры дзеле ног не жалавала, 

3 дзецюкамі скача ўсю ноч напрапала.

Не жалее ножак. з шчыраю ахвотай, 

Хоць заутра спаткацца зноў трэба з работай.

Пан ляндар Біёмін па карчме нясецца, 

Ладзячы парадак, як не ўверадзсцца!

То з пляхай. то з чашкай з кута ў кут лятае, 

Крыкне на шынкарку, на шэйну міргае; 

Та нясе закускі, селядзец, баранкі.

Ставіць гарчык піва, налівае ў шклянкі.

Расчыняты насцеж дзверы ў стадолу, 

Раве там скапінка песеньку вясёлу;

 А бахураняты — нячыстая сіла!

Гуляюць з казою, аж паглядзець міла!

Адзін, баш на каш, сядзіць на казіне, 

Той цягне за рогі, другт б’е па спіне, 

Аж бакі запалі у беднай скаціны, 

Дзярэцца, што крый Бог! у голас казіны.

3 тоненькай смаркачкай вось пяціпальцаты

Вісіць на палупе свячнік сярод хаты; 

Пры печы ж у бабцы ваткнута лучына

Гарыць яркім жарам, баш красна дзяўчына.

За сталом паважны сядзянь гаспадары, 

Балакаюць сабе, папівая гары;

Гладкі маладзіцы памеж мужыкамі

Частуюцца чаркай з кумкамі, кумамі, 

А старыя ведзьмы і бабы касцельны

Брыдкі ...... аж страх глянуць! — маўляў. грэх смяртэльны, 

На прыпечку седзя, шэпчуць злы урокі

Дый завідным вокам мераць пляшак бокі.

Пры дзверах каморы стаіць стол вялікі, 

А на ім два столкі, па столках музыкі; 

3 пілачкай у зубах Астап прым заводзіць, 

А сляпы Калейнік ўецяж па басе водзіць.

Ідзе ладам, дзеткі, вясёла крутуха,—

Хлапцы падбіваюць, Астап рве з-за вуха!

Красны ж дзяўчаты хустачкамі машуць.

Ракой пот з іх льецца, да на убой пляшуць!

Маладзенькі Саўка пры музыны стане,

Міленькай Агатцы у вочкі загляне, 

Тупне нагой трэйчы, аж уздрыгнуць дзеўкі, 

Дый вядзе пад скрыпку гэтакі прыпеўкі:

«Цвіце ў агродку ражычка,

У полі васілёчкі,

Да ярчэй красуюць лічка,

Агатчыны вочкі! Гу!

га! - не бяда. Агатчыны вочкі».

Сарамліва дзеўка хустачкай закрылась, 

Твар аблілась жарам, сэрца ёй забілась,—

Хлапцу кулак суліць, гневацца б хацела,

 Да не стала часу, крутня закіпела.

Нясуцца, дый годзе!

Тут з Настай Міронка

Стане пры музыцы дый завядзе звонка:

«Калі любіш — дык любі,

А не любіш — не мані,

Я другую дзеку маю,

Яе любіць папытаю.

Гу, га! — не бяда, Яе любіць папытаю».

I пайшлі круціцца... страх! дзіва вяліка!

Вось за кружком трэцім, гдзе была музыка.

Стала нова пара - п’яная Уляна, 

Яна за сабою валачэ Батдана.

«Выгнала ж я із хацінкі мужыка ліхога.

Наставала цэлу почку маяго мілога; 

Прынёс жа мне ён учора чырвоную стужку, 

Прапіла ж я з ім, радзенька, апошню цялушку.

Гу, га! — не бяда.

Апошню цялушку!»

Гадка, страшна слухаць! — воласы прыўсталі,

 У вочы злой кабеце усе там плявалі; 

На прыпечку голькі ведзьмы зарагочуць, 

Яны душу грэшну к чорту загнаць хочуць.

Уляна ж ні гадкі! — круціцца па хаці, 

Валочыць Багдана, рада з ім гуляці; 

Усе адчурылісь ад чартоўскай пары, 

Дзеўкі. маладзщы. чэсны гаспадары.

Аж тут скрып з надвор’я, дзверы расчынілісь.

I новыя госці ў карчму паявілісь: 

Наперадзе Тодар, за ім Сак з таскою,

 Ідучы за братам, круціць галавою.

На Тодара гледзя, аж душа балее —

Малады гадамі без пары старэе;

Гдзе краса, што даўней на шчоках гуляла?

Сярдзечна вяселле, што за сэрца брала?

Гдзе тыя васількі, што ў вачах мігалі?

Гдзе для смеху губы, гдие на іх каралі?

Твар поўна запала, губы пасінелі, 

Валасы чарненькі суздром асівелі; 

Вочы ізпадлоб’я мутна паглядаюць.

Лепшых у магілу, дзетачкі, кідаюць.

Мігам пры Уляне рыбак паявіўся, 

Так швырнуў Багданка, што той пакаціўся; 

Ухваціў сн жонку за руку кляшчамі, 

Глянуў на музыку дый тупнуў нагамі:

«Не смей, воўча племя, з чужой жонкай гадзіць!

Не смей на ігрышчах танцы з ею ладзіць!

Я ж першае права гуляці тут маю

I песеньку лепшу жонцы заспяваю».

Нагана Улянка вырвацца б хапела.

Палатном са страху яна пабляднела, 

Торгне сюды-туды, да, як рак кляшчою, 

Рыбак жонку дчержыць сільнаю рукою,

«Ты, вялікі Божа! і вы, добры людзе!

Судзіце, яка тут справа мужа будзе

3 ліхою кабетай, што Бога забыла, 

У гроб дзетак вагнала. мужыка згубіла!

Вось у нашым сяле я з Сакам, браточкі.

Душой мілавалісь, быццам галубочкі;

Злым языком ты нас раздорыць успела, 

Братавай ты добрай горка надаела!

Рассталісь мы з братам, стаў я гараваці, 

А ты ветры гоніш, госцяю у хаці; 

Не было спакою з табой ні дзянёчку, 

I бацькі не змаглі уняць злую дочку.

Мужыка, бывала, прагоніш з валамі,

 Сама напрапала гуляеш з хлапцамі; 

зеткі крычаць хлеба — галодны зязюлькі!

Каравы, абдзёрты на бедных кашулькі.

3 недагляду твайго дабро нам прапала, 

Не было жыцця ў нас, парадку ў дому, 

Бязладдзе! ўсё к чорту пайшло І к Біёму.

Пабегла й сягоння, кінула хаціну, 

Уткнуўшы у шчэлку смольную лучыну; 

Згарэлі астаткі дый родненька хатка, 

А з хаткай наследия нашая дзіцятка.

Чы чуеш? дзіцятка! ты, гадзюка злая!

То ж твая утроба, твая кроў радная!

У вялікіх муках бедненька згарэла, 

Радуйся, нагана! тэта ж тваё дзелан»

Так заводзіць Тодар: крывавы слязіны

Коцяцца із вачэй, быццам дождж з-пад рыны; 

Запеклыя губы пенаю бялеюць,

Грудкі цяжка стонуць, а хоць ногі млеюць.

Як бешаны круціць жонкай па святліцы; 

Спужаліся хлопцы, дзеўкі, маладзіцы, 

А старыя мужы смутна уздыхаюць.

На Тодара гдядзя, слёзы выліваюць.

Бяспамятны рыбак швырнуў назем жонку, 

Сільнаю рукою ухваціў дубёнку,

Дый ахрыплы голас падняу ён у хаці: 

Па беламу свету, досць, мая ядына!

I на цябе прыйшла апошня гадзіна!»

Моланняй к Уляне мужык падбягае, 

Цяжкую дубіну ўгору паднімае,

Нагана кабета трасецца, чуць жыва!

А ведзьмы рагочуць то ж чартоўска жніва!

Добры Бог іначай запісаў у небе, 

Малітвы, знаць, маці ў цяжкай патрюе

Ізбавілі дочку пякельныя мукі:

Вось ад страшнай месці брата сільны рукі

Тодара здзяржалі, ён братаву збавіў, 

Проціў бешанага свае жыццё ставіў.

«Сатры яе ў порах!» — голас адазваўся

Пры дзверах з падвор’я — усяк іспугаўся!

«Валі ў лоб дубінай! Я за то атвечу, 

Годзе забіваць ей долю чалавечу!

Годзе несці сорам і бацьку і маці!

Ліхое ж мы племя выпесцілі ў хаці!

Што прыжылі дочку, лепш бы смерць сустрэлі!

За пазухай змяю ядавіту грэлі.

Выракаюсь благой! забыць папытаю, 

Сведкамі Бог, людзі - яе праклінаю!»

Так крычыць Акула пры дзвярах святліцы, 

А горкі слязіны, быццам із крыніцы, 

Із вачэй старога па барадзе льюцца, 

А рукі, а ногі асінай трасуцца.

Чаю ж тут дзівіцца, мае вы міленькі,—

Ліхой ядыначкі то ж бацька радненькі!

Старшына, ўсе мужы із лавы прыўеталі, 

К злашчаснаму бацьку гурмам падбяжалі, 

Увялі у хату, вось на куце садзяць

Дый у цяжкім горы цешаць яго, радзяць; 

Да трудная ж рада у такім няшчасці, 

Пацеха старому ў Божай хіба ўласці.

I Бог змілаваўся! мужа, бацькі мовы

Уразумілі ліху на ўее злы наровы: 

Спазнала няшчасна, што цяжка грашыла, 

Што здуру дзіцятка паследня забіла, 

Залілась слязамі, як стаяла,

Добрынькаму бацьку да ножак прыпала.

«Бацечка мой родны, бацечка ядыны!

Прабач жа ты дочцы горкія слязіны, 

Прабач, што чэсць тваю брыдка замарала, 

Што тваёй галоўкі не ушанавала!

«Добры мой Акула, дарагі мужочак!

Саракавы на днях кончыўся гадочак, 

Як Гасподзь элучыу нас, як з табой зажыла, 

Чы ж я калі табе вока запрушыла?

Было ўсяк на свсце, чы ж я наракала, 

Маўляў, душой, сэрцам цябе не кахала?

Заклінаю ж цябе на спакой твой ўласны.

На дні нашы горкі, на дні нашы шчасны.

Не праклінай дочкі, забудзь усе злое, 

То ж тваё няшчасна дзіцятка радное!

Лепш бы я галоўку ў зямельцы злажыла.

Як такой пацехі з дачушкі дажыла.

Вы, добрыя людзі! І ў вас ёсць дзяціны, 

Пажалейце ж горкай матчынай слязіны

Дый з яе ма.тьбою і свае злучыце.

Вы срогага бацьку можа ўтаманіце; 

Калі ж і вас слухаць не йме ў страшнай злосці, 

Няхай кляне разам і матчыны косці!»

Заравелі ўголас усе добры людзе, 

Вось душы пякельны на вялікім судзе; 

А Акула жонцы на грудках прыляжа, 

У жаласці дочцы гэтакі суд кажа:

«Не мяне прасіце, не мяне маліце, 

Да вунь там пры лаве у кут загляніце

Там муж твой няшчасны, суддзя твой ядыны.

А бацькава сэрца маўляў васкавіны, 

Я табе прабачу, калі ён прабачыць.

Ой, крывавай слёзкай на цябе ён плачыць!

Ідзі, кінься ў ногі, рві зямлю зубамі, 

Злітуецца мо’а над габой, над намі».

Тодар няшчасны закрыў твар рукою

Дый цяжка рыдае крывавай слязою; 

Сак з Зоськай, забыўшы злосць ліхой кабеты, 

За братаву чыняць святыя абеты.

Уляна ледзь толькі з зямелькі прыўстала, 

Так вось на калені перад мужам пала; 

Яна накрыж пальцы свае залажыла

Дый таку прысягу яму учыніла:

«Мужок дарагенькі, саколік мой красны!

Злым жыццём смущла я твае дні ясны.

Да прабач мне, зорка, даруй, мой ядыны!

Ліхія наровы, смяртэльныя віны!

То ж і Бог прабачыў нячыстай кабеце, 

Як тмазала грэхі накутай на свеце.

Няхай жа Бог судзіпь мяне ў Сірашным Судзе, 

Сведкамі тут бацькі, сведкамі тут людзе: 

Калі я натуру не змагу нагану,

Калі добрай жонкай я табе не стану, 

Шанаваць не буду тваёй добрай чэсці, 

3 табою, з тваімі ціха жыццё весці, 

Тады злой галоўкі няхай гром не міне, 

Пабі мяне, Божа, у кожнай гадзіне!»

Тацяна ж на грудзі зяцёчка упала, 

Галосячы, таку просьбу завязала:

«Тадорка каханы, саколіку ясны!

Горка твая доля, да і мы ж няшчасны; 

Цябе злая жонка на чэсці забіла, 

Табе ўсё дабро дый дзетак зглуміла, 

А нам жа, мой родны, нам, зорка ядыны! —

Чы ж не больна глядзець на дачушкі віны?

На душы ж не цяжка злашчасная доля?

Яе злы наровы, пакасна сваволя

Каменем на сэрцы — дзіця ж то радноя!

Вер, дарагі зяцёк, нам баліць удвоя, 

Да мой жа ж лябедзька! Мой ты каласочак!

Ушануй ты бацькоў сівы валасочак

Дый паслухай просьбы няшчасныя маці, 

Прабач раз апошні горкаму дзіцяці.

Цяжкае няшчасце яе ўразуміла,

Яна, як Бог кажа, будзе з габой жыла».

Такі просьбы маці камень бы разбілі, 

Дзіва ж што Тодару сэрца размякчылі.

Уздыхнуў ён цяжка дый сказаў да маткі:

«Чаму ж не дзяржала у гразе дзіцяткі?

У баязні Божай яе не хавала?

I я б меў бы шчасця, ты б не гаравала; 

А цяпер ты плачаш, І я з табой плачу.

Дзей жа воля Божа! Яшчэ раз прабачу; 

Калі ж ёй навука тэта не паможа, 

Няхай злу галоўку дзержыць у старожы!»

Так сказаўшы, Тодар працяг к жонцы рукі, 

Забыў свае гора, крывавыя мукі, 

У яго мутных вочах горка жаласць блісне.

Блудную авсчку да сэрца прыцісне, 

Дый усе забыта! Людзям вочы труцца, 

Да ўжо радасныя слязінкі там льюцца.

Астап ка. упёршы ў бруха скрыпіцу, 

Ён, дзеткі, з-за вуха рвануў «Мецяліцу»!

Да ніхто не ўзяўся, хоць ахвоту чуюць, 

I на душы цяжка, й ногі не статкуюць.

Калі чалавеку здарыцца упіцца,

А назаўтра зможа чаркай пахмяліцца, 

Яно лягчэй быццам — жывату цяпленька, 

Да на сэрцы млосна І нагам цяжэнька.

Так і з маладымі: дарма Астап рвецца, 

А хітры Біёмін каля хлапцоў трэцца, 

Дзяўчат намаўляе — няма, браткі, ладу, 

Вось напала змора на цэлу грамаду.

Старшына паважны з сівай барадою

Пашаптаў з другімі, кіўнуў галавою

Дый уголас кажа: «Пане аляндару!

Дай нам гарчык шва і вяліку чару, 

Накінь там закусак у белы тарэлкі; 

Акула і ў губу не бярэ гарэлкі, 

Няхай жа хоць півам крыху пакрапіцца, 

Трэба ж гут як-небудзь нам развесяліцца!

А калі ахвогы гуляці не стала,

Лень на маладзенькіх якаясь напала.

Ты, пане Акула, пакінь наракання, 

Слухай лспш расказу аб каранаванпя, 

У Маскве якія аглядаў я дзіва,

Як мне ў дарозе вялося шчасліва.

Прашу ж цябе, кумок, сядзь тут са мной раз

Аб усім, што бачыў, панешу расказам».

Акула сеў на кут, кулаком паднёрся, 

Выпіў шклянку піва, палою абцёрся

Дый вокам туманным павёў па грамадзе; 

Усякі, гдзе зможа, скоранька прысядзе, 

Цікава, што стары будзе ім казаці.

Астап кінуў скрыпку; прыціхла у хаці.