автордың кітабын онлайн тегін оқу Лiтаратарскiя клопаты
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Лiтаратарскiя клопаты
ДА УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ
Частка 1
Паэт у клопатах
Ой, кепскія ў нас справы, Уладзіславе!
Ўслужыць нялёгка справядлівай славе!
Ссылае Бог на голаў мне дакукі.
Вястуне наш! калі йшчэ служаць рукі,
Пакінь пяро! Спыні аб праўдзе словы,—
Насі ваду або ідзі сеч дровы.
Яшчэ табе, Вястун, так-сяк вядзецца,
Бо да выбраннікаў належыш кола,
I муза да цябе мілей смяецца,
А песні слаўныя твае наўкола
Ахвотна слухаюць усе, нямала
Купляюць, каб не трапіць між адсталых.
Аднак не вер, што модныя салоны
3 ахвотаю твае хапаюць творы,
Для іх мілейшыя чужыны плёны,
Рамансы франкаў вось чытання узоры.
А ліра свойская ўзбуджае смехі —
Яна для чэрні, пад гнілыя стрэхi!
Калі ж і ўбачыш мо дзе ў свеце модным
Ці «Хатку ў лесе», ці то «Дэмоарога»,
Яны не рушаны, клянуся Богам!
Лісіы нат не разрезаны ў ніводным.
На прасцячкоў тут настка: хай не баюць,
Што песняроў сваіх паны не знаюць.
А што ж дае мая скупая ніва,
Быллём паросшая? Шмат трэба працы,
Пакуль уробіш! Дык хачу прызнацца,
Што трачу дух. Я гэтак клапатліва
Шмат месяцаў тварыў, і ўвесь здабытак,
Што многа слоў пустых пачуў і крытык.
Здароўя шмат забрала гэта праца!
Якім паддаўся прыніжянням, мукам,
Пакулі, яе ўдалося выдаць друкам,
Табе, Вястун, хачу цяпер прызнацца.
Вось рукапіс напісаны старанна,
Буйнай думкі ..... скарб мой укаханы!
Яго здаць трэба на людскі пажытак —
Бягу я ў ведаў, мудрасці прыбытак,
Дзе як багач над скарбамі, заўсёды
Сядзіць у крэсле Бейлін той рыжабароды.
«Як маешся, пан Бейлiн?» —
«Прывітанне пану! Мо трэба што купіць? Навін дастану.
Вось тут «Граф на Ванторах»,праўдзівы
Яго мне рваў аж з глоткі Рубен хцівы...»
«Стой, Бейлін! Памыляешся, мой пане,
Сягоння я прыйшоў не для купляння,
А скарбу ўласнага хачу пазбыцца.
Вось рукапіс, прашу не паскупіцца,
Дык за рублёў паўсотні можам старгавацца».
«Ой вэй!.. Я нават за яго не дам І дваццаць!
Не важыць фута ён, якой жа варт ён платы?
Фэ! 3 крыўдай кнігароў пан хочаш стань багатым
Яшчэ каб пан быў модны, як той Сыракомля,
Каб славіўся пісаннем з Вільні аж да Гомля...
А вас ніхто не зпае, хіба што сяляне.
Нашто вы па-мужыцку пішаце. мой пане?
Як хочаш пан, дык без далейшае фатыгi
Дчесятку дам, І то - на гэту суму кнiгi».
Я цяжка уздыхнуў, слязой зрасіўшы вочы
I звесіўшы свой нос, дамоў цішком пакрочыў.
Шукаю розных спосабаў, але дарма усе,
А ўрэшце па адным намеры затрымаўся:
Вось знатнага магната думкай прыкмячаю
I працу тую ўраз яму я прысвячаю.
Ура! мая ўчяла! за сорак кнiг нарэшцце
Далі задатак мне, ўжо маю злотых дзвесце,
Дык ёсць і чаго пачаць; вось лесу перамена.
I прэс у хуткім руху, але зноўку дрэнна.
Друкар крычыць пастырны: «Пане, грошай мала!
Хоць часткамі плаці мне, каб не порастала
Друкарня працаваць, іначай быць не можа!»
А тут - - ні пфеніга. Вось кара, мой ты Божа!
Аж галава трашчыць. Гол, як ні павярніся,—
Падумаў я ў бядзе і, падкасаўшы крыссе,
Падаўся к ліхвярам; перш шлях быў недалёкі,
Да Яся-багацея скіраваў я крокі.
Што за салон бататы, што там за пакоі!
Прадметы, бы нядбайнай кінуты рукою...
Знай пана па халявах! — кажа прыгаворка.
Мяне аж памуціла, стала ў вуснах горка!
«Вось тут, - падумаў я,— адмовы быць не можа,
Мне сябра гэты мой напэуна дапаможа».
«Як маешся, пан Ян?»
«Здароў! А пан Вінцэнты
Чамусьці кіслы сёння; ой, ці не дашчэнгу
Сыграўся у карты? ЦІ якая, можа, Хлоя
Замкнула сэрцайка свае перад табою?»
«Пакінь, прашу цябе я, пане Яне, жарты!
Мяне займаюць не каханне і не карты,
Вось паратуй ты лепш мяне ў цяжкой патрэбе,
А за твой добры ўчынак на зямлі і у небе
Табе удзячным буду — дай мне злотых дзвесце,
Каб друкару ўплаціць. Ён у мяне нарэшце
Увесь розум адбярэ, бяда мне з друкарамі!»
«Паслухай, дружа мой, гаворачы між намі,
Каб ссуду даць табе, няма ў мяне падставы,
Бо над якія іпатэкі ці заставы
Павінен я ўслужыць? Вось залатыя рэчы
Ці серабро прыму ахвотна, чалавеча,
I невялікія вазьму з цябе працэнты —
Ад сотні толькі трыццаць».—
«О святы Вінцэнты!
Дык ласку ж гэткую знайду я і ў яўрэя!
Хай счэзне дружба гэткая, здзервянее!» —
Сказаў яму я ў гневе, пляснуўшы дзвярамі,
I рушыў з іншымі сустрэцца ліхвярамі.
Але напэўна не дабіўся б я нічога,
Каб не прыйшла мне ад Міхала дапамога.
Дастаў я грошы, кніжка вось ужо гатова,
Пусціць яе ў ход трэба, ды бяда — нанова!
Прашу тады зноў Бейліна таго грубога,
Каб на камісію прыняў, а ён мне строга
Гаворьщь, папракае, што яму спачатку
Не адпусціў свае тварэнне за дзесятку.
Нарэшце, як закончыў тое параканне
I, ўбачыўшы, што я ў такім крытычным стане.
Змякчэў і ў гэткія ка мне звярнуўся словы:
«Я памагчы пісьменнікам заўжды гатовы
I вось, як доказ, што я не пусты прамоўца,
За кожны экземпляр дам вам па залатоўцы».
Вось як мяне пацешыў Бейлінак каханы.
Я ўцек адтуль і новыя тварыць стаў планы.
Дамовіўся я з Рыппам,— носiшь ен лахнілы,
Памады, пудры загранічныя і мыла,
Каб ён узяў з сабой і між сваіх тавараў
Насіў і некалькі той кніжкі экземпляраў,
Мо пані, што на глупствы многа грошай трацяць,
Купляючы духi за кніжачку заплацяцъ.
Ідзе той італьянец шастаючым крокам,
Шліфуе брук па месце й сакаліным вокам
Па вокнах сочыць, то каго зачэніць,
Таму памады, а другому мыла ўлепіць.
То збыць адэкалон праявіць дзе фатыгу
I ўсім, як толькі можа, прапануе кнігу.
Настроіўшы нарэшце адпаведна міны,
Кіруецца ў салон праслаўленай Цаліны.
Там модныя паненкі, панічы і пані
У самым наймаднейшым, дарагім убранні;
Французскі звычай там, французская і мова,
Свайго радзімага там не пачуеш слова.
Раскошы тыя ўбачыўшы, пачуўшы мовы тоны,
Падумаеш: Парыж тут адчыніў салоны.
Заўважыўшы прыход латочніка са скрынкай,
Ураз спынілі дочкі Евы вечарынку.
А хітры італьянец, модніцам надзіва,
Свае флаконы, пляшачкі вымае жыва.
Вось, кажа, гэта лек найлепшы ад вяснушак,
А гэта адсвяжае колер шчочак, вушак,
Памадка вось, а вось парыжскае бяліла,
А ў гэтай скрыначцы какосавае мыла,
Дзён колькі як з Парыжа — ўсё з дастаўкі новай.
I, каб лепш верылі яму, французскай мовай
Тавар свой хваліць і кішэні набівае,
Бо кожная з паненак штосьці набывае.
I вось прыпамінае хітры італьянец,
Што кніжак некалькі маіх паклаў у ранец,
Наверх іх дабывае, выхваляе, вабіць
3 надзеяй, што спакусіцца ўсё ж нехта, мабыць.
А панi гаспадыня, з тых пакупак рада,
Каб не фатыгавацца, просьбаю-загадам:
a chere amіе,— сказала,- хай там хто з вас гляне,
Дзюма там ці Бальзак? якое там выданне?»
Тут тонкім галасочкам Франя адказала:
"Non maman" - мужыцкі твор, якісь «Купала».
Ah! Mon Dieu! Як можна мову так раскудзіць!
Кiнь гэтыя грымзолы, каб рук не пабрудзіць!
Не сорам вам хваліць плюгаўства, мілы пане?
Хiа для фурманоў такое вось чытанне!»
Мужык, фурман, таксама людзі, як вядома»,—
Прамовіў Рыппа і з арыстакратаў дома
Падауся прэч; кляцьбою злосць сваю салодзіць
I па дарозе к пану Феліксу заходзіць.
Ф’ю! Колькі тут юнцоў! А кожны з іх — руiна!
А з кожнага дым бухае, нібы з каміна,
За дымам не відаць прадметаў нават зблізку,
Ад свечак, што гараць, ледзь бачны толькі ўзбліскі.
Усе, як тую крэпасць, стол штурмуюнь зграяй;
«На сем куш!» — той крычыць, той: «Ляпка!» — паутарае.
I, як Плутон на троне, больш за іншых варты,
3 паважнай мінаю шліфуе Фелікс карты.
Ни пан тут самаўладны на зялёным полі —
Не трэба й брытвы, без яе ўсіх чыста голіць.
Тут, думаў італьянец, торг на кнігі будзе,
Да ведау модадзь хцівая, дык іх набудзе!
Пустыя мары! Крык узняўся згодным чынам:
«Мы дзень і ноч не спім, патрэбен жа спачын нам!
Чытаць абы лухту хвілін у нас не стане.
Бач, мы чанятыя, каціся на зламанне!..»
Дарма уся праца! Вось ен, выигрыш выдавецкі!
Затраціўіны усе грошы, як святы гурэцкі,
3 пустою кішанёй і ашуканы лесам.
Стаць трэ мне лесарубам або ваданосам.
Сягоння, з мар рачбуджаны, спачыць хачу я.
Уздыхі кідаю, якіх ніхто не чуе,
Або сяджу з Рустэйкам, песняром натхненым,
Які нам праўду аб’яўляў праўдзівым тонам,
Якога «Песні нашы» служань выхаванню,
Патокі новага жьшця у душах родзяць,
А ў крьтыцы чусім не маюць спачування
I, як прыйшлі на свет у болях, так адходчяць.
Дык вось з Рустэйкам чэсным ля стала малога
Увесь свет кніг І дум, бывала, з ім прасочым,
Аб прозе і паэзіі гаворым многа, -
Вось гак цяжар жыцця менш сэрцы нам марочыў.
Не раз казаў Адам: «Тваіх тварэнняў мова,
Вінцэнты мой, шчасліўшай вінна быць на свеце.
Шырокае славянскае гаворкі слова
У браццяў не сапсутых маю на прыкмеце!
I вольным будзеш ты ад канкурэнтаў, знаю,
Цябе не рушыць партачоў зайздросных зграя.
Шчаслівы! Багацеі датрымаюць слова,
Узяўшы на свой гонар кошты кніжкі друку,
Мо ты іх не абразіш той мужыцкай мовай
I так не апынешся з кніжкаю на бруку».
А так з надзеяй той прыйшлося размінуцца.
I вось сягоння на адной з ім граем дудцы.
Не знаем, што пачаць, і, што рабіць. не знаем,
Ці рукапіс аддаць за тых рублёў дзесятку,
Хоць за перапісанне дваццаць выкладаем.
Ці знішчыць кнігі ўсе адразу для парадку,
ЦI мо прадаць выданне ўсё за залатоўкі?
Нічога мудрага не йдзе нам у галоўкі.
Ты, Ўладзіславе, дай параду дарагую,
Бо думак і праектаў маеш ты нямала,
Якой пайсці дарогай? Ці ўкажы другую.
Каб атара галодная смерць не забрала.
Частка II
Падарожжа на Беларусь
Ты, якая ўвенчыла скронь Бакі
Вянком лаўровым вечным, мне пачыч кульбакі,
I я дасцігнуць мог Парнаскае сялібы
Тваім кані, варочаючы скібы
Маей сялiнскай нівы, каб у тым палеце
ў Алімп не ўвяз я дзе на плоцс!
Вы нет шчырых продкаў! Я да вас малюся:
Пазычце творчых дум, каб я ўсё ж прыгарнуўся
Трыумфам да мужоў, якім былі вы ўзорам!
Каб мне з чэсцю выйсці, дайце пёры
ўславіць, што мяне спаткала
У краі беларускім, ўслаўленым нямала,
У краі, што старыя звычаі хавае,
Які з вякоў гасцінна кожнага прымае.
А ты, мой пане крытык, будзь мне паблажлівым
I чамярыцы не задай пяром крыклівым,
Калі прысуд свой вынесеш пісанням гэтым
У страшным для пісак артыкуле газетным.
Скажы, пісаць хоць кепска, ёсць злачынства, можа,
Калі інакш хто-небудзь працаваць не можа?
Ці ж лепш праводзіць час пры шклянцы ці більярдзе
Або шукаць уцехі ў картачным азарце?
I ў творах нават слабых, калі хто чытае,
Напэўна сэнс маральны нейкі адкрывае.
Дык вось, як маеш час, калі настрой вясёлы,
Узбройся у цярпліваець, прачытай грымзолы,
Ў якіх, калі сэнс слабы, верш цяжкі, дубовы,
Прынамсі, на бяссонне знойдзеш век гатовы.
Даўно, у часы маладосці,
Калі я ў марах час праводзіў,
У сельскім краі прыгажосці
Ніяк чамусьці не знаходзіў,
I думка гэткая блукала,
I разважаў я так, бывала:
Паэты пашалелі! ну скажыце ўсе мне,
У чым яны знаходзяць у сяле прыемнасць,
Што пішуць фаліянты ажно да зануды?
Ну гляньце на дзядзінец — смецце там і бруды!
А дзень той верасневы, быццам бы чароўны,
А гоман, спеў прыроды міл мо, безумоўна?
Вось прыклад: гусь гагоча,
А індык балбоча.
Кудахчуць куры.
Равуць бычкі-раздуры,
I парасяты,
I цяляты,
Валы, каровы
То жалліва,
То шчасліва
Усклікаюць —
Бляюць, рыкаюць,
Дураць галовы!
Калі твае ў час гэты вушы
Занудзіць гоман той і зглушыць.
Тады свайго не спынеш кроку
I накіруешся ў бок току.
Машына там стракоча,
Млынок гудзе, фуркоча,
I веялка клякоча,
А цэп аб сноп лапоча,
I хмара пылу ўецца,
У нос, у вушы прэцца,
Дзярз, грызе ў гартані,
Каўнер і плечы ўкрые,
Грызе, пячэцца ў шыю,
А тут твае сяляне
Клянуць цябе пад носам
I пазіраюць скоса,
Што ты з цяжкой іх працы
Век хочаш нажывацца.
Каб гэтакіх прыемнасцей пазбыцца.
Ідзеш на ніву трохі асвяжыцца.
Там у брыльянтавым тумане,
Пабіты градам, колас вяне;
Там лебяда, лапух, куколі,
Чартапалох вакол на полі,
Які абселі меданосы —
Чмялі ці шэршані ды восы.
Якія ж кволыя ў ідыліях, нядужы
Фіялкі, васількі, лілеі або ружы,
Якіх у сёлах нашых не шкадуюць,
Перад абліччам кветак, што ў палях быгуюць.
Дзядоўнік, як пан ясны, хоць здалек смяецца,
Бяскрыўдна ў рукі ўзяць ці нюхаць не даецца.
Не ружа гэта. што бароніцца як быццам,
Калі свавольнік хоча за яе ўхапіцца.
Ён — вожык-кует не дасца, каб яго хто кратаў,
Стаіць, як пышны граф сярод арыстакратаў.
Між гурту кветак; рушыш — можаш укалоцца,
Панюхаеш яго, дык заскрабе у глотцы.
А каб жа на праіулцы між снапоў і сена.
Калі ўжо зросішся па самае калена,
Чароўная пастушка за ўсе тыя мукі
Усміхнулася табе ці сціснула за рукі!
А то і дафпы там — зусім не краскі,
Кудлатыя, як тыя німфы з казкі.
Залётнікі ж іх — проста недарэкі, -
Замест чайграць матыўчык нейкі
На флейце, як былі б павінны,
I за выбранніцамі жвава гнацца,
Iх сэрцы разварушыць паегарацца,
Яны гудуць у дудачкі з трысціны,
Якіясьці выводзяць казлатоны.
А тут сарокі, вераб’і, вароны.
Як хмара, гуртам шматгаловым
Уюцца, б’юпца ўкол і гарлапаняць.
Вось песня сельская табе на памяць!
Дык хай жыве дзень гэты вераснёвы!
Так думаў я калісьці, ды, мой мілы Божа,
Як думка ў чалавека адмянiцца можа!
Мяне ўжо горад дражніць, там цяпер мне душна
Ад цыхі, зайздрасці, прымусу, крывадушша.
Сягоння вескі мне ўжо трэба ў кожным часе,
Я па мне ў памяці збалелай засталася.
Сумую я цяпер па хатцы той у лесе,
Па спеве птушак, па журчанні ручаіны.
Па сцежцы, што вяла праз саду зеляніны.
Там я ішоў бы побач з мілаю Алесяй
I пры канцы спыняўся б урачыста,
Шукаў бы купіны імшыстай
I там яе садзіў бы ў цені,
I, стаўшы поруч на калені,
Так чула да яе б звяртаўся,
Маліўся б да яе і кляўся,
Што мусіла б усхвалявацца
I у сваім каханні мне прызнацца!
Крычыце ж, маралісты, што стары шалее,
А я вам паўтараю: сэрца не старее!
Не дзіва, што мацней мне сэрца біцца стала,
Не дзіва, што ў душу вясёласць завітала,
Калi перада мной цуг коней апынуўся —
Цацвёрка з фурманом на козлах, беларусам.
Са Шчаўраў пасланцом.
Мой Юліюш каханы,
Што буду верны словам даным,
Падводу шле, каб я ў гасцiным асяроддзі
Спычыў ад гарадскіх турбогаў на свабодзе.
Фурман з патрэбы, Яцак— чэсны старычына!
З пакорлівым наклонам робіць напамін мне,
Вось я гатоў, і ўжо дванаццаць
Гадзіннік сценны выбівае,
«Ды як жа з места выбірацца?
Няхай жа Бог нас пакарае!»
Бурчьшь пан Яцак.
Ён баіцца, Малітвы шэпча,
стаў хрысціцца
I пачынае намаўлянне,
Каб выязджаць каля світання.
Я ж цвёрды, быццам літарат,
Які праславіцца і ў людзе
Сабе паклоннікаў здабудзе.
I вось пан Яцак, хоць не рад,
Ды пугаўём знак крыжа значыць,
Збірае лейцы. што з рук скачуць.
I рушыць з месца, скрыўшы скруху
I кленучы наноў у духу.
Пан Яцак той, прашу паслухаць,
Быў розных лесаў чалавекам,
Не дасць сабе у кашу дзьмухаць.
Хоць выглядае недарэкам.
«Но, конікі! бадай вас, вось бяда якая!
Нас баба з ведрамі пустым, сустракае,
Бадай вас, вось паскуда, ды парой такою!
Нячыстая тут справа, нельга ждаць спакою,
3 вядром парожнім баба — варажба благая;
Паночку, вернемся, нас Бог прасцерагае!»
Хачу сказаць табе, чытач, што ў час размовы
Старэча паўтараў адны і тыя ж словы.
«Бадай вас» І «паночку» ў кожны сказ укручваў
I прыказкамі тымі так усім дакучыў,
Што тым, якія слухалі яго гаворкі,
У горле косцю сталі тыя прыгаворкі.
Ды вернемся к дарозе; я трымаўся строга,
Увагі не звяртаў на ляманты старога, і ,
I вось чацвёрка наша хутка бегчы стала
ў Смалявічы на папас нас даімчала.
Што праўда, дробныя здараліся выпадкі
Праз бабскія урокі ці праз шлях нягладкі:
У Янка шапка раз зляцела вьшадкова.
I конь адзін згубіў аж дзве свае падковы.
То пугу выпусціў фурман, то лейцы ўпалі,
Бо рукі іх актаву цэлую трымалі.
Не знаў пан Яцак лейцаў зладжаных крыжовых
Магнацкай вупражы і вынаходак новых.
Конь кожны у яго мець вінен дзве ляйчынкі.
Ен так, як арганіст, калі пяе гадзінкі
I клавішы кранае пальцамі крывымі,
Увесь час калупаўся з лейцамі сваімі
I часта іх губляў, кляў бабскія урокі
I ціха ў адрас мой бурчаў свае папрокі.
Ды я, як лібертын, не верачы нічому,
То згубленыя лейцы падаваў старому,
То пацяшаў яго у скрусе й хваляванні,
То радзіў, каб змірыўся ён з наканаваннем.
За Жодзінам пясок пагоршыў нам дарогу,
I стомленыя коні йшлі нага за ногу.
Драмаў на козлах Яцак,— нудна мне ў калясцы.
Дык гутарку пачаў з ім,— можа, як удасца
Настрой яго паправіць, дык аб парантэлі
I пачаў пытаць, аб продках па мячы, кудзелі.
Відаць, крануў я жылку слабую старога,
I ветліва ўсміхнуўся, памаўчаў нямнога
сваім пачаў расказваць радаводзе,
Як род служыў Рэчпаспалітай праз стагоддзі.
I тут стары слязу рукою скінуў з вока
I крыкнуў коням: «Но! папаска недалёка!»
Вось і Барысау горад колісь слаўны, людны,
З-за валаў-насыпаў глядзеў на нас аблудна.
Літоўскі Вітаўт гэтаю хадзіў дарогай,
Тут з арміяй сваёю Жыгімонт спаткаўся.
Тут доблесны Баторы з ворагам змагаўся.
Тут кесар франкаў страціў войска вельмі многа.
Было тут шмат падзей геройскіх і крывавых!
Зірні, які цяпер той гарадок каравы.
Вітай, Барысаў, места, поўнае балота.
Герояў-галышоў рассеянае Юды,
Какетліва твае нас запрашаюць бруды,
Калыска даўняй славы!
Тут з карчмы адкрытай,
І раскрытай брамы ні з-за шыбы паўразбітай
Глядзіць на нас Барысау сумна, адмыслова,
Даўно абмеркавана тут усё талкова,
Як збавіць падарожных вечарам ці ранкам,
Гнілою рыбай накарміць ды абаранкам,
Падсунуць ссляніну шгоф гарэлкі, піва,
А ўсіх рукою прагнай драць нелітасцiва!
Панас, вячэра тут для нас І нашых коней.
Падхмелены пан Яцак чацвярык лепш гоніць,
А той, пачуўшы блізкасць дому, шпарыць жвава
I, Лошыцу мінуўшы, павярнуў направа
Ды, мілю добрую прабегшы ў тым настроі,
Спыніўся адпачыць каля карчмы старое.
I тут старога чаркаю не абмінулі.
Пасля таго як кош добра аддыхнулі,
Мы рушылі далей; за вёсачкай убогай
Прадоўжылі свой шлях прасёлачнай дарогай.
А час быў той не ранні — хутка і дванадцаць.
Аж на табе! Да рова сталі прыбліжацца.
А тут, як прывід, перайшоў яўрэй дарогу.
Пан Яцак здрыгануўся і адчуў трывогу.
I хоць тры разы плюнуў і перахрысціўся,
Аднак жа дрэнных прадчуванняў не пазбыўся.
«Падай вас, мой папочку, стрэць у падарожжы
Яўрэя ноччу, заўсягды бяду варожыць,
Відаць, што Бог сягоння нам рыхтуе мукі», —
Сказаў стары, і дейчыну пусцілі рукі
Пад ногi коням, перашкодзіўшы іх бегу.
Кляне пан Яцак, я не рад шукаць начлегу
У лесе, з брычкі злажу, лейчыну шукаю
I Мурзе Туганоўскаму ў руку утыкаю.
Зноў едзем добрай рысею, ды вось рантам копі
У кусты павалаклі нас па якімсь адхоне.
«Пабойся Бога, Мурза! - я крычу, струхлелы. —
Вярні налева, покуль маеш карак целы!» --
«Водой вас, мой папочку, той яўрэй прычына!
Знайдзі ты мне, папочку, над канем ляйчыну,
Дарогу ўраз знайду, бадай вас, вось паскуда!
Тут пасланнё на нас, не дзенемся нікуды!»
Так Яцак лямантуе, і мы едзем далей.
Аж вось ізноў здарэнне — як абухам, валіць
Мне хтосьцi на плячах, дык вельмі страшна стала.
Тым часам не спынялася напасць-навала,
Дык я у страху думаў: б’юць мяне бандыты.
«Хутчэй,— крычу я Мурзе,— конікаў гані ты!»
Ды дзе там! чым хутчэй чацвёрка стане бегчы,
Дык тым часцей той хтосьці б’е мяне у плечы.
Тады з’явілася мне думка пералётна;
Што маю пры сабе, усе аддам ахвотна,
Да сэрцаў іхніх я прамоўлю словам чулым
I сакрушу іх паасобку і агулам,
Спыняю Яцка, добрых слоў шукаю ў мове
I вершам гавару на гэтакай аснове:
«Вяльможныя паны бандыты, люд вялікі.
Злітуйцеся, не будзьце, як народ той дзікі,
Што, блізкага схапіўшы ў кіпцюры, рве здуру
3 яю, нягледзячы, хто ён, жывую з цела с куру.
Вы ж хрышчаны народ, ды знайце тое, людзі,
Што мала вам карысці ад забойства будзе,
Бо што у вершапісца ёсць ці літарата?
Калі ў другіх у кашальках рублёў багата.
То гэтыя, працуючы адно для славы,
Літаратурныя ў кішэнях носяць справы
Ды оды нудныя ці чулых вершаў кучы,
Пра золата ў Парнасе думка іх не мучыць.
Я муз паклоннiк, а служу я Мельпамене,
Паэтаму пустыя у мяне кішэні!
Вось лепей расставаймася у добрай згодзе,
А я. з удзячнасці да вас, у гучнай одзе
Праслаўлю ўсе велікадушныя пачыны
Гаспадароў лясной цудоўнае краіны!»
Закончыў я й — вось дзіва! Сціхла лупцаванне.
Я думаў — гэта вынікі майго старання.
Назад аглядваюся: дзе ж яны, бандыты?
Няма жывой душы, а ў заднім коле ўвіты
Між спіцаў сук, які пры кола павароце
Снябаў мяне добрасумленна па капоце.
Вось, мы ля мэты ўжо, праскокваем вароты
Нарэшце ўсе нашы турботы.
Вось двор Шчароўскі, вось мяне з душой адкрытай
Вiтае пана правая рука — Мікіта,
Мяне ў пакой і чаем сагравае
О як жа тут раскошна пасля падарожжа
Спачынак мне пасцель пасланая варожыць!
Частка III
Гасцяванне. Літаратарскі поспех
Эх! міла ўспомніць нам мінулае стагоддзе,
Калі гасцiннасць працвітала у народзе,
Калі быў госцю рады бедны і багаты,
Калі у гонар госця ўзносілі віваты
Суседзі з панам дому грамадой суладнай,
I чым багата хата, тым была І рада.
А сэрпы ж! — у абдымках, словах, справах,
На дне кілішка накат, нават ва ўсіх стравах.
I будзе прадаужацца аб табе старанне,
Каб месяц, нават год трывала гасцяванне!
Клапоціцца і гаспадар. і усе наўкола.
А як збярэшся ехаць, паздымаюць колы!
Цяпер звычай другі ўжо — цывілізаваны,
Заместа сэрпау сення — ліс нафарбаваны.
З’явіся ў польскі дом, і што там госць застане.
Пан гаспадар ледзь дасць адказ на прывітанне.
Шле коней у карчму ці к жолабу пустому
Вучыць, каб «гунтер-курам» праганялі стому.
Пачне гаворку пра дзень слотны ці пагодны,
Абходзячы пытанне, ці госць не галодны,
Пра спекуляцыю нямецкую са збожжам,
Пра цэны, да якіх яна давесці можа.
Вось каб не голад, войны, пошасці часамі,
Не можна б аніяк стачыць канцы з капцамі!
Калі ўздыхнеш, дык гаспадар. зірнуўшы скоса,
Уваткне табе сігару або папиросу,
Але не «генеман», не «гелер» і не «кофскі».
А з мінскае ці пінскай фабрыкі жыдоўскай.
Далей убачыш шклянку і малы імбрычак,
А потым к століку зялёнаму паклічуць.
Калі ж казырка, як на злосць, ісці не хоча,
Гарэлачкі пані, заеш яе сырочкам
I едзь, шкадуючы рубля, што стаў суседекім,
Вярталіся гол, галодны, як святы турэцкі.
А то захоча ўспомніць даўнія часіпы,
Няхай паедзе ў Беларусі край гасцінны,
Застукае тут сэрца, будзеш моцна ўзрушан,
Як быў я ўзрадаваны ў доме Юліюша.
Прыбыў я, гаспадар, якога кожны знае,
Мяне сардэчна і па-брацку абымае.
Хоць малады, багаты, ён пашаны поўны,
I асцей з суседства прадстаўляе мне шаноўных:
Вось Павел з Пацяйкова, лепяльчук, мой пане.
Вось пан Тадэвуш, сябра з магілёўскіх даляў.
Вось Юзаф і другі - абодва віцябляне,
Шаноўны Эдвард, Віктар і Станіслаў, далей
Пан Ян з Янова дзедзіч, бацька селяніну,
Ды шкода, не пазнаеш галавы краіны,
Бо пан Ян з Багатова сёння не прыбудзе,
Надзвычай ён аб простым людзе.
Няма Стафана князя, добрага магната,
Што ў кожным чалавеку свайго бачыць брата.
I ен прадвадзіцель наш, хай будзе век здаровы,
Памешчыкам, чым можа, ён служыць гатовы».
Але Юліан казаў, і ўсе, хто быў у залі,
I прыезджага па-брацку, горача віталі.
I кожнага любіць бярэ мяне спакуса,
Сапраўднага бо ў кожным бачу беларуса.
Знаемства адбылося ў доме знакамітым,
Сэрцы нашы, як метал з магнітам.
Тым часам падаюць закускі прад абедам:
Сыры, кумпякі, за імі следам
Прысмакі іншыя, каб больш паддаць ахвоты,
Таму што гэта ўсё дамашняе работы.
Пацяклі, ды снеданне ўстрымалі:
Просіць. каб ксяндза хвілінку пачакалі.
А тут жа зоку шэпт пачуўся шматгалосы:
«Ён ксёндз, што з неба добрыя прыводзіць лесы,
Вялікі гэта сябра люду, друг галоты,
Шмат выцерпеў для Божай славы і для цноты,
Ён цешыцца сям’ёй і людам, быццам сынам,
Навукай свеціць наваколлю, напамінам.
Намсснік ён Хрыста, дык верных навучае
I сціпласцю жыцця вучэнне пацвярджае.
Няшчасных апякун, асветнік ён заўзяты,
Ну, словам, ксёндз Андрэй святар старое даты!»
Ды вось i ксендз Андрэй у залу прыбывае —
Надзвычай сціплы, галава ад бед сівая,
Пакора ў твары, мудрыя павагай вочы.
Руку яго пацалаваць гут кожны хоча, —
Ён шчыра ўсіх гасцей багаслаўляе
I кожнага да ўчынкаў добрых асмяляе.
А як прыйшла чарга загаварыць са мною,
Звярнуўся па-бацькоўску моваю такою:
«Я рад, што з мудрым чалавекам запазнаўся,
Які пісаць сялянскай мовай не стыдаўся.
Вы для дабра сялян нямала паслужылі
Тым, што ў іх мове шлях да свету пралажылі.
Выразна, што мы ў Бога дачакалі цуду,
Калі клапоцяцца ўжо пра асвету люду!
Хвіліна, і ўвесь люд схінецца да асветы,
I ў тым найбольш заслугі вашае, паэты!
Ды голькі звычаі старыя захавайце
I з адукацыяй і веру спалучайце!
Ды гэта зробіце наптўна дасканала,
Калі асвета люду актуальнай стала.
Вучыце, цешце, хай загінуць забабоны
I хай народ наш будзе светлы і натхнёны!
А за тваіх народных песень асалоду
Прымі мае багаслаўленне, друг народа!
У сэрцы у мяне ты будзеш заставацца,
I сябрам мне тваім дазволь навек пісацца».
Калі ксёндз гаварыў сардзчна так, без позы.
Дык мне, сказаўшы праўду, выступілі слёзы.
А тут яшчэ кампанія гасцей прыспела,
Дык — новыя вітанні, ў залі загудзела,
Бо ў госці ўсе з’яўляюцца суседзі.
Усе мяне вітаюць, і ў такой бяседзе
Сардэчнай, шчырай часу пат не прыкмячаем,
Яна скрозь супярэчыць сённяшнім звычаям.
Такой больш не пачуеш ні ў адным салоне,
Дзе сэрцаў разнабой запанаваў сягоння.
У часе тых сардэчнасцей на стол падалі,
I там гаворку дружна ўсе мы прадаўжалі.
Застолле даўнія напамінала часы:
Плывуць, нібы ручай, фрыкасы і бекасы.
Ды што тыя фрыкасы! ўсюды, адным словам.
Ты бачыш сэрца І душу гаспадарову.
I раптам гаспадар яму даць слова просiшь
I пост такi, з дазволу ўсіх гасцей, узносіць:
Хай той жыве, хто ніша на сялянскай мове,
Дык вып’ем мы за Марцінкевіча здароўе!»
А як той тост у гонар мой усе узнеслі,
Калі ў душы пачуў я радасныя песні,
Як зноў кілішкі налілі, я слова маю
I, што на сэрцы зверху, тым тост узнімаю:
«Не той край сябе праславіць,
Што на лёдзе замкі ставіць,
Што ў тэорыях дзесь кружыць,
А той. што народу служыць!
Той шчаслівым край быць мусіць!
За здароўе Беларусі!»
I у час, як напаўняецца за чаркай чарка,
Новы рваўся ўжо з душы глыбіняў шпарка.
Пытае сзрца, дзе пашаны варта цнота?
Ад сэрца шчырага і думкі не панурай
За пана дому тост цяпер мне ўзняць ахвота
I за здароуе брата слаўнага, Артура!»
Убачыўшы, што кожны келіх з мёдам песціць,
Ксяндза Андрея віншаваў я ў гэткім змесце:
«Абодва мы ў мінулым шмат пакут пазналi,
Абодва ў болях год паважных дачакал і,
Няхай жа дружба сцісла злучыць сэрцы нашы,
Дык за ксяндза Андрэя асушайма чашы!»
Ледзь скончыў тыя рыфмы, зноў віно бушуе,
Надходзяць думкі зноў, і гэтак тост вяршу я:
«Гора, гора для краіны,
Дзе ўжо дамы не натхняюць.
Ну, а дзе, як тут, мужчыны -
Там пра дам не забываюць.
Прыгажуні Беларусі,
Вам і чэсць, і ўшанаванне!
Выпіць чару я бяруся
За здароўе ўсіх вас, панi»
Каб мне не перабраць,— з’яўляецца задума,
А тут узняўся гоман: «Вып’ем за Навума!»
Навуму Прыгаворку прамаўчаць не гожа,
Дык з пенным келіхам адказвае як можа:
«За Навума пiць здароўе
Лішне, папі і панове!
Але, успомніўшы былое,
Сэрцы хай тарань сягоння,
Злучым братнія далоні
I без жартаў, грамадою,
3 нашых продкаў успамінам.
Тост «Кахаймася» узнімем!»
Па словы гэтыя ўсе за стадом усталі
I ўсе адны другіх па-брацку абнімалі.
Закончыўшы бяседу, асушыўшы чашы,
I лядзім, аж сцэна новая рве вочы нашы:
Усе сяляне, колькі іх было ў сяленні.
3 правадырамі і ў святочным мо адзенні
Прыйшлі ў двор лірніка свайго вітаць гатовы.
Які ў пісаннях іхняй ужывае мовы.
Па іх падзяку, нераданую сардэчна,
Я слёзы ліў і так хацеў бы плакаць вечна!
А тыя, што чытаць змаглі ўжо навучыцца,
Прасілі ім прадаць «Гапона», «Вечарніцы».
Балела сэрца, што не мог тых кніг раздаць ім,
Бо Юльюш закупіў усё маё багацце,
Тут я у клопаце, ды дзедзіч выручае:
«Вось кнігі у мяне! — і кожнаму ўручае,—
Не грэба платы, я ўжо ўзнагароджан гэтым,
Што думка ваша скіравана ў бок асветы!»
Пасля той сцэны дзіваў новая прычына: Д
ажынкі аб’яўляюць, і з вянком дзяўчына,
Пазначаная быць дажынкаў каралевай,
Пачаўшы ў роднай мове, прадаўжала спевам:
«Цешмася, ласкавы пане,
Што убраная ўжо ніва.
Вам і нам на год хай стане,
Спажывайце ж вы шчасліва!
Праца нас не затаміла,
Працавалі мы старанна,
Віншаваць нам пана міла,
Што ўжо з поля хлеб сабраны.
Паша праца, дабро ваша!
Каша дабро — жыццё наша.
Бога славім мы навекі,
Што ўжо поўныя засекі.
Час дажынак — наша свята!
Сёл тваіх жанкі, дзяўчаты
Вось вянок мне далі мілы —
Нашы душы ў ім і сілы!
А мне Бог дажыць даў шчасця
Вам вяночак гэты ўскласці.
Бог няхай вас захавае,
Каралева вам жадае».
Як дзедзічу аддалі той вянок прыгожы,
Пайшлi ўсе госці ў танец, з кім і я к хто зможа.
Мне выпала скакаць з дзяўчынай у вяночку,
І вось мяцеліцу пайшлi мы па пясочку.
Па кожным станцаванні рух спыняла кола,
Навум войт, бы ў «Ідыльі», запяваў вясёла.
I гэты баль сялянскі доўга зацягнуўся,
Завуць мяне усе братам, іх слугой завуся.
ў тым давер’i я даведаўся над спевы,
Што хлопец Домка ўпаў у сэрца каралевы,
Дык абяцаю ў пана за яе уступiцца,
I ўсё павінна па яе жаданню збыцца.
А што было ў кахання іхняга аснове,
Раскажа вам дудар на іх сялянскай мове.
Калi усе застаёмся ў шчырым захапленні,
З’яўляецца суддзёва ў дамскім акружэні.
Пытаю ў іншых, што пры ёй там за жанчына?
Алеся, кажуць мне, і больш ніякім чынам!
А ўбачыўшы яе, адчуў я хваляванне,
Ды бачу, і яна ў мой бок штораз то гляне.
Знаемства адбылося неяк непрыкметна,
Далей размова пачалася аб паэтах,
Пытае з кампліментамі аб сельскай працы,
Пасля мастацтвам польскім стала захапляцца,—
Якіх праслаўленых пісьменнікаў мы маем,
Што аж душа ад захаплення замірае,
Напрыклад, наш Крашэўскі, Штырмер, Каржанеўскі.
Сяменскі, Поль, Ржавускі, Адынец, Чайкоўскі
Даўно яны валодаюць душой людскою!
Прарокі! Перы іх не знаюць супакою!
Напрыклад, Сыракомля, майстар адмысловы,
Лодзь што ні месяц выпускае твор свой новы.
А што ў яго за мова! Стыль надзвычай мілы!
Не дзіва, што ліцвінкі хваляць з цэлай сілы.
Каб Полеў «Могарт» і Крашэўскага «Два светы»
Узяць ды Сыракомлевага «Дэмбарога»,
Прызнаў бы свет, што гэтакiх паэтаў
У час цяперашні жыве не вельмі многа!»
I дапаўняючы пачатую бяседу,
Сказаў і я, што ў гэтай справе ведаў:
Апроч стваральнікаў «Марыі», «Валенрода»,
Якіх імёны будуць гонарам народа,
Мінаючы і творцу «Караля замчышча»,
Які не піша больш, хоць не стары яшчэ,
Мінаючы паэтаў тых, што паўміралі,
Вучоных тых, якія пра асвету дбалі,
Зрабіўшы пераскок, скажу:
І пол прыгожы
Сваім мастацкім пісьменствам хваліцца можа.
Апроч Зяменцкай, Таньскай, Кракаў, Дзатымы
Прушкова твораць для радзімы.
Высакародны іх намер, душа святая,
Не раз мудрэц з напрамку дум іх скарыстае.
Чым таленту, што шумны, але пуставаты.
Вось песні Ленартовіча і Плуга працы
Чытаючы, ніяк не можаш адарвацца!
Дык добра, што ўжо тых мінула перавага,
Якiя думалі не так, пісалі блага».
«Я ведаю, каго вы маеце на ўвазе,
Дух нашай прэсы адмяніўся ў перавазе
На лепшы бок, станоўчы, і ў эпосе новай
Былое вяжа з будучым другой асновай.
Глыбей заглянул! ў салоны і у хаты,
Зрабіўся пераломным год пяцідзесяты –
Літаратура здабыла сабе павагу
I ў бок мастацтваў і навук схіліла ўвагу».
«Але, заўважце, пані, перад годам гэтым
Лунала шмат вялікіх дум над нашым светам.
Цяпер, з упадкам тых, што плавалі ў хаосе,
Натхнёнае ўжо раздаецца шматгалоссе.
Чыей заслугі больш, пазнаць наложным чынам
Яшчэ цяпер пакуль што - немагчыма.
Адкрыцца далягляды новыя павінны —
Мы чуем галасы Літвы і Украіны.
Літаратурны погляд цалкам адмяніўся,
I шэраг новых зор у нас ужо з’явіўся:
Вандроўнік Трыплін, і Вянярскі.
і Дзяржкоўскі, Пілят, і Вольскі.
І Апола Каржанеўскі,
А над усімі чалавек душы чароўнай.
Мінулага найлепшы знаўца, безумоўна, -
Качкоўскі Зыгмунт, талент надзвычайны, новы!
Ён так урыўся ў нашы сэрцы і галовы,
Што з погляду яго, са шчырых духа ўзбліскаў
Мы бачым: збаўчая святла хвіліна блізка».
«А аўтар «Песняў нашых» ці сягоння піша?»
Ён, сцеснсны з усіх бакоў, сядзіць у цішы,
Ды хопіць разбіраць літаратуры справы,
Не для навукі гавару, а для забавы;
Я невялікі эрудыт, у разважаннях
Мо часам маху даў?
Ды варт той даравання,
Які сваю бяздарнасць прызнае адкрыта,
Бо што я адчуваў, пра тое й гаварыў тут.
Алеся, размаўляючы са мной так міла.
Мне позіркам гарачым розум памуціла,
Забыўся я пра кнігі, пісьменства, паэтаў,
А толькі пазіраў за ясных вочак светам.
О, бо й цудоўная ж была жанчына з твару!
3 вачыма цёмнымі, напоўненымі жару,
3 усмешкаю анёльскай, радаснай, прыгожай,
Якой мастак ніякі выразіць не зможа.
Дык І не дзіва, што прынады гэткай пані
I мова мілая ўмілялі гасцяванне.
Назаўтра ў Хацюхове тыя ж зноў забавы.
Усмешка тая ж, погляд гэтакі ж ласкавы,
I тая ж старапольскае гасціны цнота,
I за сталом да тостаў гэткая ж ахвота.
За гэта дар удзячнасці маёй натхнёнай
Такія з глыбіні душы паклікаў тоны;
«Калі гасціннасцю ў даўнейшым стылі
Не часта чалавек цяпер сагрэты,
Дык я знайшоў яе у поўнай сіле
У доме гэтай знатнае кабеты!
I міла ўспомніць лірнік после стомы
Аб тут праведзеным цудоўным часе
I міла думкай звернецца да дому,
У якім душа навечна засталася.
Тых хвілін ніколі не забудзе,
Іх памяць захавае назаўсёды,
Але з вас, пані, ці хто помніць будзе,
Як ён пакіне гэты край свабоды?»
Калі вярнуўся зноў я ў
Пара й дамоў вяртацца, хоць гут гэтак міла,
Не дзіва - сэрца кожнае прыхільна біла,
Дык абнімаемся і падаем далоні
I брацтва наша пацвярджаем так сягоння:
Каб кожны з нас сялян не кінуў без нагляду
За дазволам царекім, згодаю ураду
Выхоўваў наш народ у цнотах хрысціянскіх
І не скупіўся на патрэбы школ сялянскіх.
Расчуленыя ўсе пры тосце развітання,
Адказваю на іхні не без хвалявання:
«Расстаючыся з вамі, слез не абяруся,
Хвала вам, землякі, чэсць нашай Беларусі!
Злучаю дружбай сэрцы нашы да сканання
I падымаю тост апошнi — развітання!»
Э п і л о г
Падзяка, беларусы, вам за тыя хвілі,
Калі вы к вашым сэрцам дудара тулілі.
За шчырасці, з якімі быў я ў вас прыняты,
Свае да вас пачуцці я ўтрымаю свята,
Іх захаваюць праўнукі мае і ўнукі,
Знаходзячы ў вас добры прыклад для навукі
А за усе вашы добрыя ка мне учынкі
Я прысвячаю вам «Шчароўскія дажынкі».
