автордың кітабын онлайн тегін оқу Партрэт Стэфы
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Партрэт Стэфы
Калі стрэнеш у краіне,
Дзе Дняпра сінеюць плыні,
Ты прыгожую дчяўчынку —
Шчокі - ружа, рот — малінка,
Асалоды райскай чаша,—
Гэга будче Стэфа наша.
Як прывабным вочкам стрэліць,
Проста ў сэрца табе цэліць.
Задрыжыць яно, чаб’ецца,
Нібы птушка, страпянецца,
I адчуеш ты ў імгненне -
Гэта воч яе праменне.
Калі ж голасам чароўным,
Прыгажосці кволай поўным.
Звонкай песняй адгукнецца.
Не стрымае ваша сэрца
Зачаруе тое слова,
Заварожыць яе мова.
А спрабуй жа, ей адданы,
Уздзець з бялюткіх руж кайданы,
Дык ля ног яе ў прызнанні
Будзеш плакаць аб каханні.
А яна ж не ўчуе жалю -
Сэрца Сзэфіна са сталі!!!
