автордың кітабын онлайн тегін оқу Шчароўскiя дажынкi
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Шчароўскiя дажынкi
Пралог
Пан і войт Навум.
Н а в у м
Нех бэндзе Езуе Хрыстус пахвалёны!
Пан
На векі векаў! — Здарова, Навуме!
А што мне скажаш? -- Чы ўжо ад Алёны
Адстала трасца? — як там маёй куме?
Н а в у м
Да хваліць Богу, дарагі паночак!
Здарова, маўляў баравы рыжочак;
Вось дзякуй пану, што бабе прыслау
Святой нядзелькай варанае зелле;
Выпіла нанач -- і недуг устаў,
Вылізалася — зноў языком меле.
Як кот, жывушча; тут стогне, тут крэхча,
Няхай жа бабе стане крыху легча,
Налядзь! — вось яна з кута ў кут лятае.
Сама рабошча - дзетах прыганяе,
Бачыш. сягоння ледзь баба устала,
Зараз да пана з гасцінцам пагнала:
«Вазьмі, Навумка, дзесятак яечак,
Два кураняткі дый мёду гаршчэчак;
Iдзі да пана, падзякуй за зелле,
кажы. што бабе хоць бы да вяселля!
Пагана цётка трасці перастала».
Пан
Ну! — дзякуй Богу, што ўжо ачуняла.
Што ж чутно болі?
Н а в у м
Нечага казаць.
Ад ліха ціха - дабра не чуваць.
Коман назаўтра загадаў дажынкі;
Вось усе дзеўкі да старай Грыпінкі
Сабіраюцца, штоб выбраць дзявіцу
Прыгожу, чэсну дажынак царыцу,
Катора б табе, дарагі паночак,
Дый каласісты паднесла вяночак.
Такія пану войт суліў расказы,
Пасля гасцінец на стол палажыў
Да пакланіўся нізенька тры разы;
Пан да Навума гарэлкі прапіў.
Абразок 1
Варажба
Вось за Барысавам, да на Русі Белай,
У сяле Шчароўскам, заутра, баш, дажынкі;
Разгулялісь дзеўкі - грамадою цэлай
3 песенькай вяселай бягуцъ да Грыпінкі.
А соненька за бор галоўку хавае,
А месячка з-за туч лоб свой выхіляе.
Удава Грыпіна стара, што крый Божа!
Падпёршыся кіем, ледзь ступіці можа
Па сваей святліцы — сотню лет дабіла.
3 унукаў прыгожых радасці дажыла.
Нечага, браткі, казаць! Розум яе
Варажыць, зло адмаўляць
То Грыпініна работа.
Бывала, хто заняможа
Аль хто урачэ скацінку,
Яна ўсякаму паможа:
Чы пашэпча, чы крышынку
Якогась зелля падсуне,
Палядзь! — чалавек ачуне;
I скацінку угамоніць,
Злыя урокі адгоніць.
У Грыпінінай святліцы
Сабралася грамада:
Тут дзяўчаты, маладзіцы,
А там хлапцоў чарада.
На куце сама Грыпіна,
Пры ёй справа Акуліна,
Злева - Домна і Харціння,
Тут жа Еўга і Усціння;
Усе хоць стары, нядужы.
Да на розум, баш, дасужы.
Грыпіна рукой махнула,
Трэйчы ўголас кашлянула,
I цікавы беларусы
Замоўклі, вось, маўляў, трусы;
Чакаюць, што стара скажа.
Як ім загадку развяжа
I якія падасць рады,
Каторай з дзяўчат грамады
Вянком прыбраці галоўку’.
Трэба ж прыгожу дый лоўку;
Штобы сорам знала Божы,
Чэсць хавала у сзарожы,
Галасочак звонкі мела,
Штоб песенькі громка пела,
Сялу штоб не было стыдна.
Дзяўчаты глядзяць завідна,
Чакаюнь на старых волю,
Каторай Бог пашле долю?
«Слухайце, дзеткі! —
так кажа Грыпіна.
Сягоння у нас адвечны абрад.
Кагора вянок панясе дзяўчына?
Трэба ж сумленна выбраць, не наугад!
Вось, міленькія, памолімся Богу,
Ен нам не мыльну укажа дарогу».
Старэнькі бабы з лаўкі прыўсталі,
Тварыць малітву святую началі,
I — «Ах, мой Божа, верую Табе,
Усю надзею маю у Табе».
Цэла грамада голасам запела;
Шчыра малiтва да неба ўзляцела.
Як свячу песню да канца прапелі.
Бабы на места зноў свае заселі;
I кума Домна стала так казаць:
«У нашим сяле малада Агатка
Хоць куды дчеўка! — разумна і гладка
Вось мая рада: ёй вянок аддацъ!»
«Не, мая кумка! - другім крыўдна будзе,
Няма туч праўды у гэтакім судзе,
Так стара Ёуга Домне пераб’е-
Чы ж што Агатка свяшна табе,
То ўжо вянок ёй маем прысудзіць? —
Не, досыць, кумка, прыгожаю быць,
Прыгожых, бачыш, у сяле ёсць многа,
Трэба, штоб дзеўка знала боязнь Бога,
Штоб знала сорам, у чэснасці жыла,
Сваім падругам крыўды не чыніла.
А твая, кумка, малада Агатка
Хоць разгаворна, хоць лічыкам гладка,
Да яе розум не па веку будзе,
Не адно кепства аб ёй чулі людзі:
Наліха жадна з хлопцамі гуляць
Равейнін сваіх любіць абмаўляць
Не адну крыўдну разнясла гаворку
На другіх дзевак,— вось і на Тадорку
Пакасны сплетні ў завісці налгала;
Беднай сіротцы славу адабрала.
Гадорка ж чэсна -— прысягнуць гатова,
Будзь я так шчасна! — будзь я так здарова!
Тадорцы вянком павінна грамада
Прыбраць галоўку — така мая рада!»
Брэшаш няпраўдай!» -Домна нераб’е.
А злосна наліха! -галавой трасе,
Рукі сашчаміла у два кулакі
Да аб дзеўцы рэчы завяла такі:
«Агатчынай чэсці не смей абсуждаць!
Ну, праўда, дзеткі,- нечага казаць,
Хлопцы за дзеўкай лётаюць, баш мухі.
Да віна ж яе, што красней дзявухі
У цэлым сяле пашукай з лучынай?
3 адною толькі не смела б дзяўчынай,
З адной Тадоркай красою раўняцца.
Да хто ж ёй вінен? — не трэба ж займацца
У дварэ з падвальным,— аднаго кахацi;
Быў жаніх Домка,- нашто ж ёй гуляці
З другімі? — Да, баш, той панскай манеры,
А Домка мужык, хоць чэсны і шчэры;
Думала абодвух затуманіць лоўка,
Маўляў, ад прыбылі не балiць галоўка.
Шляхціц не возьмець,— на Домку наляжа, -
Да ён жа бачыў! — няхай сам раскажа».
Як, баш, злосна Домна кончыла гаворку,
Так зараз на Домку выпучыла вочык;
Зіркнуў на Агатку хлапец, на Тадорку
Дый так спалохаўся. што не стала мочы
Славечка сказаці, хоць Домна міргала,
Хоць збоку Агатка пальцам знак давала.
А ў беднай сіроткі, прыгожай Тадоркі,
Із сіненькіх вочак лілісь слёзкі горкі;
Яна, баш, на долю злу не наракала,
Вось толькі малітву ціхонька шаптала,
Штоб яе нявіннасць Бог выказаў ясна,
Штоб Домка спазнауся, што малва няшчасна,
Каторая орцам яго адчурыла
Ад вернай дзяўчыны, плёткамі зажыла.
Тут стара Грыпіна рукою махнула,
Усе крутом замоўклі,сваяк ей Акула
Падышоў да бабы,— та дзеду на вуха
Крыху пашантала дый — хітра старуха!
Паднялась із лаўкі, ўкруг вокам нагнала
I такія рэчы ёмка казаць стала":
«Паслухайце, дзеткі, старэнькай Грыпіны.
Ведама ж, што ўсякі сакрэтны навіны
Бабе не дзівога, вось паваражу.
Хто з дзяўчат віновен, праўду вам скажу.
Пастаў тут, Аўдотка. рзшата навенька,
Падай мне, Акула, пеўня маладзенька,
Затушыце агонь, штобы цёмна стала».
Вось так і зрабілі, як баба сказала.
Цёмна у святліцы — выкаль, маўляў, вока,
Дзіва, да і годзе! — ціхасць там глыбока;
Усе із грамады у кучку сабралісь,
Аж валасы дыбам са страху паднялісь:
Ой!., трасуцца хлопцы, трасуцца і дзеўкі!
А баба страшэнны заводзіць прыпеўкі
Дый рэшатам пеўня зверху прыкрывае, Агатку.
Тадорку к сабе прызывае.
«Глядзіце, дзяўчаты! — штобы мысль бязбожна
Ад вас адступіла,— хлусіць тут не можна,
Тутацька не жарты — варажба страшэнна! —
Катера з вас будзе пачціва, сумленна,
Няхай смела рукі пад рэшата садзіць,
Няхай пеўня зверху тры разы пагладзіць,
Пявун сядзець будзе спакойна і ціха;
Каюра ж няхнена - той, дзетачкі, ліха!
о як пявунчыка пагладзіць рукамі,
Крыкне «кукараку!» - пачуеце самі.
Запяе, дый годзе! — верце, мае дзеткі!
Варажбой такою я рэчы не гэткі
Выказала свету.— Ну ж, дзеўкі. да дзела!
Пачынай, Агатка! - перахрысцісь... смела!»
Агатны са страху молатам забілась
Нячыстае сэрца; дзеўцы І не снілась,
Штобы злыя маткі, так пранырна, ціха
Застаўлены беднай Тадорцы наліха,
Выйшлі страшнай гадкай людзям на наказ
Думае: «Пастойце! — абману я вас!»
Мезіным пальцам вось не зачапіла
Рэшата, ні пеўня. — набок адскачыла
Дый сказала бабе: «Ужо. мая зорка!» —
«Добра! - стой пакойна. Ну, цяпер Тадорка!
Уздыхні да Бога,— прыступай да дзела!» -
Так кажа Грыпіна, — і Тадорка смела
Белыя ручонкі пад рэшата садзіць,
Пявунчыка грэйчы па крыллях пагладзіць.
Аж воласы дыбам сталі чалавеку,
Дзіва!.. певень крыкнуў громка «кукарзку»
I затрапятауся — а-ва!.. вось навіна!
Усе закрычалі: «Віноўна дзяўчына!»
Бедная ж сіротка — няшчасна Тадорка -
На сваю злу долю заплакала горка,
А Агатка губу кулаком заткала,
Спадцiшнка хахоча: бабу ашукала!
«Ціха!..» — Агрыпінін голас адазваўся,
I замоўклі разам - усяк іспугаўся.
«Што закрычаў певень - невяліка дзіва;
Вось зараз пакажа варажба шчасліва
Тую, што у чэсці, праўдаю жыве.
Падступіце бліжай, дзяўчаты, ка мне!
Каторай з вас рукі намараны ў сажу,
Та пачціва дзеўка - - так гаданне кажа.
Скарэй штоб лучынай хату асвяцілі!»
Як баба сказала, так яны зрабілі.
Далоні Агаткі, як малако, белы,
А, як смоль, Тадоркі — сажаю блішчаць.
Тут стара Грыпіна. злосна, ўголас сіплы.
На хітру дзяўчыну узяла крычаць:
«Га, шатаньска племя! язык твой змяінай
Досыпь здзекаваўся вось над сірацінай
Брахаць яму годзе! — Бог цябе накажа.—
Прызнайся туз зараз — ты, нячыста ўража!»
Агатка аж млее з вялікай трывогі,
А пасля Грыпіне кінулася ў ногі
Дый загаласіла: «Мае вы міленькі
Даруйце ж няшчаснай, мае селязенькі!
Скажу усю праўду - хлусіць вам не буду.
Толькі ж не завіце нябеснага суду
На бедну салоўку: страшан мне суд Божы! —
Вось як было, браткі! - ўгледзя, што прыгожы
Домка на ігрышчах з Тадоркай танцуе,
Кулаком, гарэлкай кожан раз частуе
Да з ёй жа зручыўся,— завідна мне стала,
А Домку я сэрцам, ах, нельмі кахала!
Думаю у злосці. як бы гут зрабіць,
Штобы ад Тадоркі дзецюка адбіць?
А чорт мне з падвальным, як тут, навязауся,
Падвальны ж Тадорцы не раз напрыкраўся.
Ну ж бегці у бровар,— ну ж яму хлусіці!
Што Тадорцы нельга без яго і жыці.
Што быццам маркотна,- павідацца б рада.
Вечарком чакаці будзе возля сада.
Хлапец ад радасці красен, як жар, стаў,
Кілішкам гарэлкі мяне частаваў.
Там свае зрабіўшы, пайшла да Тадоркі
I ёй нахлусіла, што возля аборкі.
Тут жа каля саду, вячэрняй парою
Домка чакаць мае з пільнаю малвою.
А Домцы налгала: дзеўка цябе зводзіць,
3 падвальным відацца сумеркам падходзіць,
Прыбегла Тадорка — сюды-туды гляне,
Аж тут да дзяўчыны падвальны прыстане;
А хоць, баш, за жарты з ног- яго зваліла.
Кулаком із носа ліху кроў пусціла,
Да Домка паверыў: я радасць пачула,
Што прыгожа хлопца к сабе прыхінула.
Паганага ж піва я ім наварыла,
Нявінную дзеўку на чэсці згубіла!»
Скончыла Агатка,— дзівіцца грамада,
Грыніна смяецца: із варажбы рада,
А Домка нясмела к Тадорцы падходзіць,
Рукі ей цалуе, воч з яе не зводзіць.
Так чэсць сваю вінна Тадорка Грыпіне,
Усе прыеудзілі вяночак дзяўчыне!!!
Абразок 2
Дажынкі
Да у Шчарах, пры дарожцы,
Проста супраціў двара,
Маўлiў на курынай ножцы,
Стаiць хацінка мала;
Красачка там расцвітае.
Акулініна то хата!
Была калісьці багата.
Як жыў мужык ей Хвядор.
Вось насталі злыя годы.
Мор. голад, усякі прыгоды,
I гаспадар ей памер.
I адна ўдава зажыла,
Гаравала дым тужыла.
Хоць дарагі мела клад
Бог даў ей дочку Тадорку.
Вяселеньку, маўляў зорку,
Проста матчын ненагляд!
Кроў з малаком яе шчочкі,
Моланняю блішчаць вочкі,
Спаднішка, баш, як зіркне
Сэрца молатам заб’ецца,
Грудзь полымем абальецца.
Не спазнаеш сам сябе!
Яна ж чэсна, працавала!
Бывала, скочыць да світа,
У руч’і памые твар,
Памоліцца шчыра Богу,
Штобы маці даў спамогу,
Бяжыці, дагледзець тавар.
Да хоць долю цяжку, горку
Мела, любілі Тадорку —
Хлопцы да дзеўкі смалой!
Чы у дварэ, пры рабоце,
Чы у карчме. пры ахвоце,
Кожан ляцеу к ней стралой!
У дварэ быў хлапец ладны,
Кухар панскі,- відны. складны!
Домкаю звалі яго.
Ен к сіротцы прывязаўея,
Душою, сэрцам аддаўся
Дый не пажалеў таго!
Бо І Тадорка красненька
Дзецюку была радзенька:
Хваціў за сэзрца хлапец!
Душой яго спадабала.
Вось і ручнікоў наткала,
Гатовілась пад вянец.
Трэба ж, у злую гадзіну
Нашу бедную дзяўчыну
Вось падвальны спадабаў;
А к Домцы, як кажуць гадк,
Сэрца злоснае Агаткі
Чорт вяроўкай навязаў.
Яны ліха наварылі,
Домку з мілай разлучылі;
Агаткі гаворка зла
Хлопца ад дзеўкі адбіла;
Тадорка слязьмі зажыла,
На язык людзям пайшла.
Бог пажалеў сіраціны,
Ён варажбою Грыпіны
Злыя брэхні укараў.
Вось, маўляў, такі суд
Боскі Сірацінцы уняў слезкі,
Дзецюка зноў к ей прыгнаў.
У дварэ Шчароўскім, сэрцам залаценькі,
С’таіць на ганачку паніч маладзенькі;
На ім світка чорна, шапачка рагата:
Рада гасцям яго прыгожанька хата;
Дый гасцей нямала — па дварэ гуляюць,
3 панам весяленькім жнеек спатыкаюць.
А ў полі грамадка голасам занодзіць,
К панкам вось якая песенька даходзіць:
«У нас сягодня вайна была,
Усё поле зваявалі,
У копачкі паскладалі;
Гдзе горачка,
Там копачка,
Гдзе лужочак,
Там стажочак».
Якое ж там войска, маўляў туча чорна,
3 сяла проста суне ў двор шырокім шлякам?
Рассыпалась па ўеёй дарозе прасторна.
Наперадзе старшы, дый з блісцяшчым знакам.
Не войска то, дзеткі, не туча нябесна,
Паніч сяло цэла спрасіў на дажынкі,
То ж свая сямейка, — то ж грамадка чэсна!
Стары гаспадары, стары гаспадынькі.
А з поля даходзіць якісь голас дзіўны.
Штораз бліжай... бліжай... томны, прыуныўны:
«Канец ніўцы, канец!
Упляцём пану вянец;
Да ўжо жніва у канца,
Нуце ж, дзеўкі. да вянца!
Нуце, да вянца!»
Да што ж там такое на дварэ мігаець
Чы снег прыкрыў краскі, аль мак расцвітаець?
Не снег то, не мак то, мае вы міленькі!
Гэта ідуць з нівы жнейкі маладзенькі;
Ўперадзе грамады Тадорачка красна,
3 вянком залаценькім, як зорачка ясна!
Звонкім галасочкам, маўляў салавейка,
Звініць, вось аж люба! з ёю кожна жнейка.
Дзеўку памагальны пад ручкі вядуць;
А пачынальнічкі, крый Бог, як гудуць!
«Змялі поле мяцёлкамі,
Ідзём у двор вясёлкамі;
Выйдзі, добры наш паночак,
Да суетрэч сваіх жняёчак!
Вытачы нам бочку мёду,
Збан, другі гарэлкі.
Мы ж жнейкі, не жаўнеркі;
Гарэлкаю пакранімся,
Мядком прахаладзімся.
Табе дабро спажываці,
Нам весялёнька гуляцi!»
Тут міргнуў пан шчодры дворнай маладзіцы,
А ж лякай Мікіта вынес із святліцы.
Да на сярэбранай тацы, са тры сыры,
Хлеб, соль, рублявікоў беленькіх чатыры;
Друігі служка панскі, што Цяглікам зваўся,
Пад цяжкім гарэлкі вядром нагінаўся.
Дзеўка ж штораз бліжай да пана падходзіць.
Тонкім галасочкам вось гэтак заводзіць
«Наш пан маладзенькі,
Кудры яго залаценькі,
Па ганачку ходзіць,
Хустачкай матае,
Сваіх жнеек вітае;
А жнейкі маладыя,
У іх сярпы залатыя,
К месячку жалі,
Сярпы зазублялі»: .
Вось ужо пад ганкам схіліла галоўку
Пану сказала прымоўку:
«Добры вечар, паночак!
Знімі з галоўкі вяночак,
3 зяленага поля.
3 ядранага ауса.
Даў Бог нажаці,
С’удзі, Божа. снажыці
У карысці, у радасці,
У добрым здароўі.
Судзі, Божа, нашаму пану
Жонку харошую,
Свайму дому гаспадыню.
Нам добрую паню.
Паш пан малады.
конь яго вараны,
Сядло золатам вышыта,
брылянтамі выбіта.
Наш пан на кані войска куёць,
Сваяго рыцарства даказусць,
Гавара да служкі:
«Улажыў бы я сабалі, не йдзе лукаве!
Мне сабалем бракуе».
Пан сваяго рыцарства не страціць.
Нам за вянок заплаціць,
Хоць чырвоны злоты,
Для нашай ахвоты,
Жыту на ўраджай,
А пану на доўгi век.
Пану вянок,
А нам гарэлкі збанок!»
Расплакаўся пан добры — рад, баш, прыгаворцы,
Зняў з галоўкі вяночак, а краснай Тадорцы
Сунуў у белу ручку аж два карбаванцы;
Рэшта для памагальніц.
- Цэлую чарэду,
Штоб крыху накранілась, запрасіў к абеду.
А на пасля Астапу казаў іграць танцы.
Маладзенькія ж начынальніцы.
Прыгожанькія памагальніцы,
Як гарзлкі напіліся,
Так за песню узяліся:
«Высок явар, высок,
Над усімі яварамі!
А багат. наш пан, багат.
Над усімі панамі!
У полі капамі,
А ў гумне стагамі;
Ані ўвайці, ані ўехаць,
Ні сакалу уляцець,
Толькі пану паглядзець».
Аж вось паявіўся на шырокі стол
Цаліком нячоны прабальшэнны вол;
Да бакі ж яго тлустасцю абліты,
Да рогі ж яго золатам абвіты!
К няму назнасілі барабаноў дзесятак;
Хлеба ж, сыроў, блінцоў. тучных парасятак,
Міленькі! без ліку, - еш дый апражыся!
Здоваль было ўсяго — хоць расперажыся!-’’
А Цяглік з Мікітай пры бочках стаялі,
Пiвам да гарэлкай людзей частавалі:
Бо ў добрага пана вялікі дастаткі.
Не жалее дабра для сваей грамадкі!
Як малады жнейкі жывот пакрапілі.
Такой свайму пану песняй зазвані.
«Да зялён бор, зялён
Над усімі барамі!
Да славен наш пан, славен
Над усімі панамі!
У нашага пана
Куна па дварэ грае,
Сабаля вызывае:
«Сабалю, сабалю, пагуляем з табою.
Развесялім свайго пана:
Штоб Бог яму даў паню маладую
I чалядку веселую!»
Кончыуся полудзень -дай Бог на ўвесь век!
Пакуль змога, кожан чалавек;
Пасля ад грамады войт к пану явіўся.
у ногі трэйчы пакланіўся,
сюды-туды шамкай, штоб маўчалі.
Дый пусціў свой голас, гдзе панкі стаялі:
«Няхай бэндзе пахвалёны
Езус Хрыстус, нарадзоны
3 Дзявіцы Марыі,
Прачыстай ліліі!
Добры Бог дазволіў нам дабро пажаці.
Добры пан дажынкі загадаў спраўляці,
Не жалее хлеба, гарэлкі, ні солі,
Піцення, ядзення, прынукі здаволі;
Сэрцам нас частуе —чым хата багата!
Зато ж яму вянок падняслі дзяўчата,
Вянок каласісты дый з Божага дару.
Падзякуйма ж пярвей нябесну мацару,
А пасля і пану за яго гашчэнне:
Штоб Бог яму ссудзіў багатае менне,
Жонку, як малінку! - прыгожу, вясёлу;
Штоб звярніыў год годам поўную стадолу.
Так поўну, штоб нельга варот зачыніці,
Штоб за гадкоў дзесяць дабра не спажыці.
Нуце ж, гаспадары! — ў чаркі налівайце.
Здаровейка пана душкам прапівайце;
Вы, хлапцы, дзяўчаты, карагод вядзіце,
Пакуль, маўляў, змога, ахвотна скачыце!»
Тут Астап музыка уцяў, баш з-за вуха,
Пайшла ладам, дзеткі, вясёла крутуха
Карагодам правіць з панічом Тадорка,
Пасля гульнуў з ёю Навум Прыгаворка,
Панок весяленькі, разумны, крый Божа!
Яго у розуме і пісар не зможа,
А пісар наш, браткі,— нечага казаць!
У Халопенічах вучыўся чытаць!
Вяліка галоўка! маўляў сена стог,
Да пан загнаў яго у казіны рог.
Ён і кніжкі піша, песенькі спявае.
Так вумны, што ўсякі мужык панімае.
Кожан пан з дзяўчынай ахвотна нясецца,
Крутня, да і годзя! пот ракою льецца.
Дасугам Тадорцы Домка кулак суліць,
Абняў тонкі станік, да сэрца прытуліць,
I пайшлі вярцецца! ног, маўляў, не чуюць;
А Цяглік з Мікітай ўсцяж водкай частуюць.
Да самага свету шчыра там гулялі,
Пілі, песні пелі, на убой плясалі!
I я, мае дзеткі, на дажынках быў,
Піва дый гарэлкі досыта папіў,
I па барадзе цякло.
Да і у роце было,
Бо гэта, браткі, праўда, а не казка.
Такая ж была дажынкам развязка.
Што чэсна Тадорка ўжо гора не знала,
3 Домкай абвянчаласъ - гаспадыняй стала;
Яны з панскай ласкі вяселле сыгралі,
і маладым дзеўкі гэтак заспявалі:
«Ай, борам, борам, баравіною,
А хто там едзе вечарыною?
Ох, едзе, едзе Домачка п’яны:
«Ой, адчыні ж мне, Тадорка-пані!» —
«А я не пані, я паненачка,
Я ў сваім доме гаспадынечка;
Мая хацінка дахам пакрыта.
Мая спаднічка золатам шыта».
На дварэ дожджык, а ў сенях слізка,
Кланяўся Домка Тадорцы нізка,
А яна ж яго пажалавала,
Узяўшы за ручку, пацалавала.
«Ой. люблю, люблю мёд саладзенькі,
Люблю я Домку - ён маладзекькі!»
