Верш Навума Прыгаворкi
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Верш Навума Прыгаворкi

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч


Верш Навума Прыгаворкi

Засвяцілі тры звездачкі ў пару нам шчасліву! 

Заляцелі тры сакалы дый на нашу ніву! 

Ня звездачкі ж то нябесны, што ярка мігаюць, 

Ня сакалы, што шырока бушуюць у полі; 

А прыбылі тры дудары     так пяюць. іграюць, 

Што ангелы надзівiцца не ў сіле здаволi

Адзін дудар з Ляцкай нівы,— то ж бранняя ніва! 

Другі з Вітавай усадзьбы — быццам адной маці! 

Госцікі ж то дарагенькі! — нечага казалі, 

Сэрцам, душой іх прымайце! 

А трэці дудар меж намі узрое. ён нам братка. 

Яму Мінская зямелька родненькая матка!

Адзін смыкам як пацягне па сваей скрытны. 

То салодкі брызнуць слёзкі, маўляў із крыніцы; 

Душа жарам абальецца, ад роскашы млее. 

Баш па працы чарка водкі жывот абагрэе

Другі дудар як запяе над дудку сваячу, 

Вось І добры пан заплача — і я з ім заплачу 

Iз губ сьплець ён славечка, як краскі прыгожы, 

Рубіць пярцом, як тапарцом, праўдай на свет Божы 

Чаму ж гудуць яго песні, быццам салавейкі? 

Бо усе над свойску дудку, ўсё з роднай зямейкi!

Трэці дудар як загудзе песенькі радненькі, 

Бяды дый гора забудзеш, станеш весяленькі! 

А так думкі прыуныуны содадка спявае, 

Што за сэрца, баш кляшчамі, дзетачкі, хватае!

Злосна вам, сыны заморскі, завідна, панята!

Што славянская зямелька у розум багата;

Вы б хацелі ўсе розумы — і свае і нашы,

Маўляў саранча на ніве, паесці у канцы,

Не даждання ж, мудрагелі! — і нашая ніва

Вялікімі дударамі уздаволь шчасліва!

Біця ж чалом гром сакалом, хлапцы, маладзіцы!

Гэта ж кветкі з скойскай веткі, Славянскай зямліцы

Заутра Спаса, кажуць людзе,

У Тарасчвічах кірмаш будзе:

Трэба ехаць, падзявіцца,

У цэркві Богу памалiцца;

Потым шмыгнуць да двара,

Павіншаваць гаспадара.

«Паночку Яночку! дай табе Божа 

За год даждаці святога Спаса, 

Каб, як лее расло усякле збожжа, 

Дык будуць пірогі і густая каша; 

Не купляй мяса, а з сваей гавяды, 

Здаровай, маладой і тлустай, як лані, 

Кармі сямейку, гаснем і чаляды, 

Дык ўжо ж тады будзеш панам на ўсе сані! 

У бочках, яндоўках і ўсякай пасудзе 

Каб не выбіралась гарэдка, мед. піва. 

Няхай п’юць удоваль добры І злы людзе. 

На завісць непрыяцелям і ўсім надзіва. 

Кінь жыццё бурлацкае, а пашукай жынкі. 

Маладой, прыгожай і дюбяшчай цябе. 

Каб ўсі зайздравалі і глыталі слінкі. 

Тады будчеш шчасліў, жывучы як ў небе. 

А за такое, хоць дурное, мае павітанне 

Дай чарку гарэлкі ды палюбі шчыра — то з мяне і стане».