автордың кітабын онлайн тегін оқу Малiтва на памiнальны дзень
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Малiтва на памiнальны дзень
Ты толькі пыл мізэрны, чалавеча мара!
Скарыся ў доме Божым прад святой ахвярай,
А ўзняўшы голас за бацькоў памёршых цені,
Грахі свае пазнай і ачышчай сумленне.
А ў дзень памяці былога
Ты нас выслухай, о Пане!
Папрастай Ты нам дарогі,
Бо мы вельмі саграшылі,
Шанаваць Цябе забылі.
Што Ты добры к нам бясконца,
Знаем гэта праз прарока.
Ты для нас уся апока.
Сын Твой верных абаронца, -
Праз Яго багаслаўленне
Нам даруй і дай збаўленне.
