автордың кітабын онлайн тегін оқу Да Уладзiслава Сыракомлi
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Да Уладзiслава Сыракомлi
От жа ветлівае сонца
Разагнала утранение.
Бліснула ў мае аконна
Светлай радасцю праменняў.
Зорка, шко вяла паэта
У цемры на сялянскім полі,
Засвяціла, як прыкмета
Паляпшэння маёй долі.
Мову сэрца майго ўчула
Беларусь, о край гасцінны.
I да сэрца прыгарнула
Дудара. як свайго сына.
Так, дарагі Уладчіславе! — пачцівая Беларусь, адгадаўшы мэту, да якой з такой цяжкасцю, а разам і з такой няудачай асмелiўся імкнуцца, працягнула мне руку дапамогі такім чынам заахвоціла, каб на сваей няўдзячнай ніве працаваць не спыпяўся. Больш, чым я заслугоўваю, адзначыла беднага песняра, які з яе народнай мовай выступіў на ніве краёвай літаратуры.
Добры ж люд на гэтай Беларусі! 3 гарачым у сэрцы замілаваннем захоўвае ен даўнейшыя свае простыя звычаі, даўнюю цнатлівасць продкаў сваіх!
Там амаль кожны гаспадар з ахвотаю і энтузіязмам паўтарае перад грамадою сваіх сялян усё, што толькі на іх мове надрукавана, наколькі ён гэтых сялян дзецьмі сваімі называе.
Міла назіраць, як прыгожая, з арыстакратычным выхаваннем, таленавітая дчяўчына, як багачая цнотамі гаспадыня вясковага панскага двара, сабраўшы ў святочны дчень дваровую чэлядзь і сялянак, якія прыйшлі на нараду або з якой просьбай да пані, чытае перад усцешаннымі ўрыўкі з «Гапона», «Вечарніц» або з «Купалы», а пачцівыя сялянкі слухаюць сцэны, з якімі штодзённа не раз сустракаюцца ў сваім жыцці; удчячныя сваім чытальніцам, вяртаюцца яны ўзрушаныя дамоў, у сямейных колах апавядаючы, як паны апісваюць іх звычаі і ахвотна цікавяцца іх доляй.
Таму селянін наш, набываючы да паноў нейкую сімпатыю, мацней з імі звязваецца і паволі выцясняе з свайго сэрца ўкаранены з дчяцінства супраць тых жа паноў погляд, таму селянін, на сваей зразумелай мове кніжку, у якой апісваюцца звычаі і абрады, перададзеныя яму па традыцыі ад продкаў, рад бы прачытаць, сам набірае ахвоты вучыцца або заахвочвае
дзяйей.
У гэтым я пераканаўся на ўласныя вочы, якія заплылі слязою радасці і ўзрушэння, калі ў маёнтку Шчаўраве ахвотна прыглянуся, як паважаныя паны Юлі і Артур Р.......... на дажынках, вакол сябе грамаду люду, чыталі ім урыўкі з «Гапона» і «Вечарніц», а люд гэты з узрупненнем успаміны нібы выхапленыя з яго штодзённага жыцця, са слязьмі ў вачач цалаваў рукі чытальнікаў.
Нічоіа б не жадаў, каб гэтай уразлівай сцэны стаў сведкам паважаны пан Скібіцкі. які пад псеўданімам «V» ў «Газеце Варшаўскай» папракаў мяне, што пішу на мове беларускага люду.
Прабач мне, Уладчіславе, калі аб гэтым, не абыякавым для нас прадмеце так багата разважаю! Цікава. напэўна. табе давядзецца, якія багi чагналі мяне ў Магілёўшчыну? Вось паслухай!
На выбары, якія тут, у Менску, былі вельмі шумнымі, таму славутыя артысты Апалінары Концкі, Станіслаў Манюшка, геніяльны спявак, і Адам Герман, таленавіты віяланчаліст, - сваім з’яўленнем на менскім гарызонце дадалі некаторым чынам и гэтаму выбарчаму з’езду,— прыбылі таксама два беларусы. паны Юлі і Артур Р.........., жыхары Магілёўскай і Віцеб-
скай губерняў, якія, з гонарам мушу прызнацца, ведаючы мяне з друку тодькі на іх роднай мове, асабіста стараліся пазнаёміцца са мною. Адсюль узнікла паміж намі шчырая дружба, адсюль я паабяцау ім быць 19 кастрычніка ў Шчаўраве, маёнтку паважанага Юлія, каб апісаць дажынкі, якія добры гаспадар запазніў да майго прыезду.
Аб тым, як гасціў, і аб маім поспеху дастаткова пераканаешся з апавядання «Літаратарскія клопаты», з часткі I <<Паэт у штанах», якая прысвечана твайму імені; няхай цябе не дзівіць супярэчлiвасць таго, што ў ёй паказана, і цяжкі лёс маіх прац. Гэтая частка праўдзіва паказвае здарэнні і выпадкі, якія перад падарожжам на Беларусь ляжалі цяжарам на сэрцы аўтара беларускіх спеваў. Трэцяя частка ўяўляе сабою супярэчлівы вобраз літаратурнага поспеху, як мага найпраўдзіва, але няўмела намаляваны, з якога яскрава бачна, чым з’яўляецца для паэта І літаратурных поспехаў разуменне аднаго чалавека ці некалькіх знакамітых людзей, якія вызначаюцца шляхетнасцю душы.
Усе гэта выліўшы з душы перад паэтам і прыяцелем, які зразумеў маю працу, вітаю і абнімаю цябе сардэчна, дарагі Уладзіславе, і падпісваюся тваім самым шчырым паклоннікам і слугою.
В. М.
