Плачуць асеннія клёны
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Плачуць асеннія клёны

Тодар Кляшторны


Плачуць асеннія клёны...

* * *

Плачуць асеннія клёны...

Месяц лісты палічыў...

Нехта знайшоў міліёны, 

Нехта душу загубіў...

Нам вось нічога не трэба, 

Наша пры нас заўсягды...

Дальш ад цнатлівага неба, 

Дальш ад смяртэльнай бяды.

Сядзь, дарагая Галіна, 

Годзе, аб чым сумаваць...

Шчасце заўсёды - хвіліна, 

Шчасце няможна губляць.

Нам не патрэбна багацце, 

Клець і чужая павець...

Будзем над горам смяяцца, 

Праўдзе у вочы глядзець.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Прыйдуць другія варункі, 

Будзеш далёка - не плач...

Я і ў лістах пацалункі

Буду табе пасылаць...

(1927)