Зазімак
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Зазімак

Тодар Кляшторны


Зазімак

Мёрзлы месяц з-за гор васількамі

Перасыпаў азёрную сінь.

Стыне ўсё...

Ледзянымі сярпамі

Выйшла восень рабіну касіць.

Тоўпы зор сьнегавым пералівам

Разматалі ў палёх павады.

Быццам коні з намыленай грывай –

У пацёмках застылі сады.

Хтосьці там, у шырокім прывольлі,

 Дзе узьмежкі гараць серабром, 

Засьпяваў пра шырокае поле, 

Засьвістаў ледзяным салаўём...

Эх, як рвецца душа у прасторы, 

Штосьці хочацца вечна кахаць,

I дзіцячае радасьці зоры

Ў ледзяных перазвонах зьбіраць.

Мёрзлы месяц з-за гор васількамі

Перасыпаў азёрную сінь.

Стыне ўсё...

Ледзянымі сярпамі

Выйшла восень рабіну касіць.