Хто зварушыў нямеючыя хвалі
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Хто зварушыў нямеючыя хвалі

Тодар Кляшторны


Хто зварушыў нямеючыя хвалі ...

* * *

Хто зварушыў нямеючыя хвалі

Па-за плятнямі пройдзеных шляхоў, 

Хто высек песьнямі сталёвыя скрыжалі

На шэрай стыні жвірыстых гадоў?!..

Ў жыцьцёвай цемені хто зорнымі страфамі

Закаласіў так стынучую тлень; 

Сьлязамі Бацькаўшчыны, 

Горкімі сьлязамі,

Хто перасыпаў золата паэм?!..

Хто над шляхамі ў сонечнае раньне

(Дзе шапаціць бярозавы абрус) 

Аддаў душу за вечнае змаганьне, 

Расьпяў душу за маці-Беларусь?!..

Хто над вякамі кладкі перакінуў

I сонцакрылыя паставіў маякі, 

Таму пляце,

Пляце яго краіна

Зь пялёстак шчырасьці ружовыя вянкі.