Белыя паляны белыя гаі
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Белыя паляны белыя гаі

Тодар Кляшторны


Белыя паляны белыя гаі ...

* * *

Белыя паляны, белыя гаі...

Пчолы ледзяныя круцяцца ў гальлі, 

Кружацца раямі, сыплюцца на дол, 

Апушылі хвоек срэбраны прыпол.

А з-за лесу-гаю скача па лугах

Хтосьці незнаёмы ў ледзяных санях.

Зь сіняватых даляў, зь сіняватай цьмы, 

Хтосьці навявае залатыя сны.

Хай галосяць ветры ў цемені начной; 

Сядзем, дарагая, пасядзім з табой.

Раскажы мне шчыра, праўду раскажы, 

Хто ў чароўных вочах зоры патушыў?!

Хто замёў сьнягамі у душы вясну?

Сэрца хто параніў – вымеў цеплыню?!

Хто расьпяў з каханьнем сэрца на крыжы, –

Раскажы мне праўду, – любая, скажы?!

I маўчаць пацёмкі... любая маўчыць...

Ледзянеюць словы, і душа баліць...

Белыя паляны, белыя гаі...

Пчолы ледзяныя круцяцца ў гальлі, 

I мярцьвеюць крокі між сівых завей; 

Прытуліся бліжай, сэрца абагрэй...