автордың кітабын онлайн тегін оқу Раскідаў месяц перамёты
Тодар Кляшторны
Раскідаў месяц перамёты ...
* * *
Раскідаў месяц перамёты
Над соннай шэраньню гаёў...
Застыла цёплая дрымота
У сьнежных занізях палёў.
I люба мне
Ў вячэрняй муці
Прыпомніць Днепр,
Дзьвіну і Сож…
Люблю глядзець,
Як нехта круціпь
У прасторах дымную пустош.
Зіма, зіма...
У марозных бомах
Прагорклі казкі лучнікоў,
I скрыпы дальніх палазоў,
I неразгадных і знаёмых.
А ўсё ж люблю
У начную дую
Глядзець на сьнежныя плятні, –
Прыпомніць ў думках дарагую,
I вёсен зьнікшыя агні.
I ждаць.
Як сінім пералівам
Ўсплыве вясна на журавах,
Як будуць сонныя яліны
Іграць на сонечных струнах,
Як зьвесіць месяц перамёты
Над вэльмам росных туманоў,
I зьнікне ў далечах сумота
На шэрых крыльлях журавоў.
