Успамін
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Успамін

Тодар Кляшторны


Успамін

Вячэрнія сьцені апалі...

Над рэчкаю дрэмле сасна,

 А там,

У бярозавых далях

Блакіт асыпае вясна.

Я першую песьню калісьці

Складаў а такой жа пары...

Шапталася соннае лісьце

У вячэрніх агарках зары.

Дрыжэлі зыбучыя хвалі, 

Каціліся ў сінь туманоў...

Гусьлярылі звонкія далі

На струнах п’яных салаўёў...

Мінаюць і дні і нядзелі

(Мінулага зноў не сустрэць), 

Агаркі зары дагарэлі, 

А песьні ў душы не згарэць...

Я першую песьню калісьці

Чароўнай вясьне падарыў, 

Тады залацістае лісьце

Цьвіло ў пералівах зары.

Вячэрнія сьцені апалі

Над рэчкай драмала сасна.

А там,

У бярозавых далях

Блакіт асыпала вясна.