автордың кітабын онлайн тегін оқу Вечар гас
Тодар Кляшторны
Вечар гас ...
* * *
Вечар гас...
Драмалі сьветацені.
У туманох дарогі замяло...
I нібыта
Залатыя елі
Месяцу хіліліся чалом.
Ўсё цьвіло,
Жыло і гаманіла,
Кожны куст аб жыцьці гаварыў...
Ты прайшла
I голаў не схіліла, –
Не схіліла гордай галавы...
I нібыта
Сэрца забалела,
Быццам нешта
Выплыла, як дым...
Але што ж?!
Каханьне дагарэла,
Але што ж?!
Ідзі сабе з другім...
Пройдзе день,
I заквітнее раньне.
Ад зары
Засерабрыцца гай...
У цябе
Ня першае каханьне,
У мяне
Не прадапошні май.
Менск, 15.V.1927 г.
