Да пачлiвых беларусаў
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Да пачлiвых беларусаў

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч


Да пачлiвых беларусаў!

Вас, браты, я помніць буду, 

Я не сніў гакога цуду,

Каб, вырасшы між літвінаў, 

Палюбіў беларусінаў!

Рады я, што воляй лесу

Завітаць к вам давядося, 

Пакідаць жа — Божа мiлы

Не хапае ў мяне сілы.

Край ваш цнотаю багаты,

I гасціннасць старой даты, 

Старапольская зычлівасць, 

I вясёласць, і пачцівасць; 

3 вамі час праводзіць слаўна

Песняру тут рай сапраўдны.

Юлі, дарагі мой браце,

Частаваў ты ў сваей хаце

Лірніка, што зведаў многа, 

Нібы караля якога.

Доўга думаю, мяркую,

Чым аддзякаваць змагу я?

Сэрца я аддаць жадаю,

Гэта — лепшае, што маю.

I табе, Артур, скажу я, 

Паутару падзяку тую,

Бо і ты такі ж надзіва

I прыветнны, і пачцівы.

О, Тадэвуш, любы пане!

Два Юзэфы, Стась і Яне, 

Павел, Эдуард і Віктар!

Тыны роднага мне краю

Ты - для іх узор І прыклад.

Вам я песні прысвячаю

I ад сэрца ўсіх вітаю.

I туды шчэ сэрца рвецца, 

Дзе з Алесяй змог сустрэцца, 

Да вас, пані з Хацюхова!

Хоць кабета, а талкова

Гаспадаркай там кіруе,

А гасціннасцю чаруе;

Я ахвочы ў вашым доме

Адпачыць ад тлуму, стомы.

Не магло мне і прысніцца, 

Што у вас я буду госцем, 

Што там можа сэрца біцца, 

Як калісьці ў мададосці.

Што ж? Няхай чытач смяецца, 

ЦІ ж старэе з часам сэрца?

Шлю, браты, вам прывітанне, 

Помніце павек смяванне

Дудара, што к вам імкнуўся.

Ад цнатлівай Беларусі

Дар прыміце вершаў ношку, 

Ёсць тут усяго патрошку