Не глядзі з дакорам дарагая
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Не глядзі з дакорам дарагая

Тодар Кляшторны


Не глядзі з дакорам дарагая ...

* * *

Не глядзі з дакорам, дарагая, 

Не глядзі,

Не будзі загубленага маю, 

Не будзі...

Не адна ты сэрца хвалявала, 

Не адна,

Пі юнацтва палкія бакалы, 

Пі да дна...

Як астудзяць першыя марозы

Кроў,

Не дагонім бэзавыя крозы

Зноў...

Выпівай жа палкія бакалы, 

Пі да дна,

Не адна ты сэрца хвалявала, 

Не адна.

1927 г.