автордың кітабын онлайн тегін оқу Грайка
Цётка
Грайка
Граў бы я многа, ды сіл не хватае,
I рвецца за стрункаю струнка,
Хоць песьня яшчэ не замёрла ўдалая,
Хоць родзіцца думка за думкай.
Граў бы я многа, ды сьмерць кажа «годзе!»,
Ў магілку мне ладзіцца кажа...
Эй, рвіцеся, струны, што гэта мне шкодзе?
Ў магілку супольна мы ляжам!
Можа, з той ліры вырасьце іва,
З парваных струн – белыя кветкі,
Можа, вясною будуць ігрыва
У дрэўца ценю гуляць дзеткі,
Можа, хто зь дзетак скруце жалейку –
Ўнучку паломанай ліры –
I так зайграе, што ўсенька зямелька
Пачуе мой водгалас шчыры!
Дзедавы струны, рана парваныя,
Зноў громка азвуцца, як звоны:
Песьня, за жыцьце яго недаграная,
Ў сэрцы унука дасьць плёны.
А на задушкі пад цёмнаю івай
Жывое пачуецца слова,
Што песьня ўстала з стотысячнай сілай,
Жыве мая ліра нанова!
1909
