Ліюцца песні
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Ліюцца песні

Казімір Сваяк

 

Ліюцца песні

Ліюцца нашы песні

Гарою-даліной:

Як рэкі напрадвесні

Удаль рвуцца грамадой.

Ліюцца нашы слёзы,

А сэрца шчэміць боль:

Гэй-гэй! Гэй-гэй!

  

Гэй песні аж з нашых поль!

Як небам сінім хмары

Лятуць праз родны край;

Як думкі і як мары

У жаўталісты гай.

Балючая малітва

І сэрца чысты сон:

Гэй-гэй! Гэй-гэй!

Гэй з песняй прад музы трон!