Загляне сонца
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Загляне сонца

Казімір Сваяк


Загляне сонца

Загляне сонца ў наша ваконца,

Хатку асвеціць праменьмі —

Па цёмнай ночы ажывіць вочы

Боскім да працы натхненнем.

 

Позна мы ўсталі і шмат праспалі,

Гойдалі злыдні нам долю —

Пяялі песні нам напрадвесні,

Песню патолі ў няволі.

 

Заход смяяўся — каб ён даждаўся,

У лапцёх што з труду мы спалі —

Усход нас мучыў цяжка — балюча:

Хацеў, каб з душой мы прапалі.

 

Абы балота, будзе ліхота:

Дзёрлі нас нянькі начніцы —

Аж да жывога — мо з волі Бога —

Кроў аж зрасіла зямліцу.

 

Аж застагнала зямля у падвалах,

Неба пакрыў бляск агняны —

З болю зямліцы, з крыві крыніцы

Брат наш збудзіўся русняны. 

 

Асвеціць сонца яго ваконца,

Злуду мар сонных развее —

I выйдзе з плугам ён саматугам,

Родненьку ніву засее.

 

Груган з Усходу, а крук з Заходу

Дарма там жыру шукае —

Бо зерне спорна, у волю прасторна,

Хутка пад неба ўзрастае.