Сэрца
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Сэрца

Казімір Сваяк

 

Сэрца

То сціснецца, то б’ецца жыва,

То мукай забаліць агнёвай,

Калі мой лёс паддасць агніва

Маёй нядолінцы жыццёвай.

 

Хістаюся галінкай ў лузе,

I хмарай ганюся па свеце.

Спрацівіць лёсаві — нарузе

Нет сіл ні ўзімку, ні у леце.

 

Неміласэрны кон руйнуе,

Што будаваў ў бяссоннай ночы,

Калі ж хто стогн мой і пачуе,

Аж стыдна мне, як лжэ ён у вочы.

 

Я сніў аб шчасці часта-многа,

Людзям сябе аддаць маніўся,

Аж у канцы сказаў да Бога:

«Пашто я, бедны, нарадзіўся?»

 

Маліўся праўданькі — спрадвеку

Бядой замучанаму люду.

Ах, гора з сэрцам чалавеку,

Бо дарма ён чакае цуду.

 

Пакляўся, што стаяць на стражы

Я буду чыстаты сумлення.

Быць стражам там, дзе поўна сажы?

Ці вернецца сяўбы насенне?

 

Няма ўжо светленькай часіны

Ў жыцці маім так вельмі кволым:

Чакаць мне трэба тэй хвіліны,

Калі сыду ў магілу голым.

 

О сэрца, сэрца — успакойся,

Чаго так б’ешся, як у клетцы?

Людзей стыдайся, Бога бойся.

Яно ж крывава рвенна-б’ецца.

 

Каго ж ў нядолі йшчэ шукаеш?

Няўжо з табой хто плакаць будзе?

Замры ўжо лепей, што йшчэ маеш

Купаціся ў жыццёвым брудзе.