автордың кітабын онлайн тегін оқу Эрас i Псіхея
Казімір Сваяк
Эрас i Псіхея
Я хацеў бы глянуць ў твае вочы,
Там тайніцу душы адчытаць,
I ў трывожнай жыццёвай паўночы,
Я хацеў бы ў іх праўды шукаць.
Разгарнуць твае чорныя косы,
Цалаваць а паўночнай цішы,
На твар вызваць слязістыя росы,
Аддзяліці твой дух ад душы.
След іроніі з вусначкі сцерці,
Заглыбіцца да язні на дно, —
Для заблуднага свету умерці
I стварыці вяселле адно.
Не таі, не віляй — а прызнайся,
Што таёмна ты любіш мяне, —
А ці я. Ты мяне не пытайся:
Прада мной ты наяве і ў сне.
Дай душу мне тваю — больш не трэба,
Творчы дух ты народу аддай,
I так жыйма абое для неба,
I сваім ты мяне называй.
