Гімн роднай зямлі
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Гімн роднай зямлі

Казімір Сваяк


Гімн роднай зямлі

Зямліца прошласці ціхой,

Крывавай спісана рукой,

Айчына — Маці — Беларусь,

Цяжкі лёс Твой.

 

Паклон с трудом Тваёй дружбе,

Паклон за волю барацьбе,

Айчына — Маці — Беларусь,

Паклон Табе.

 

Жалосна плача песнь Твая

I Бога моліць, слёзная,

Айчына — Маці — Беларусь,

Ты родная.

 

Ідзе вось ясная пара,

Правіду свеціць нам зара,

Айчына — Маці — Беларусь,

Гарой, Жыва!