автордың кітабын онлайн тегін оқу Божа, зжалься
Казімір Сваяк
Божа, зжалься
Пушча дзе шуміць журліва,
Г аллём хоча свет абняці,
Дзе народ глядзіць пужліва
I дзе плача мая маці —
Там нясуся думкай сумнай
З вачмі, злітымі слязамі,
З музай ціхай, з лірай струннай:
«Божа, зжалься Ты над намі!»...
Бор дзе сіні здаль віднее,
Дзе ўзгоркі, яры, нівы,
Дзе мой брат з бяды марнее,
Хоць цвярозы, нелянівы —
Туды нясуць мяне думкі,
Там край родны. Там мы самі
Бярэм лёс у свае рукі.
«Божа, зжалься Ты над намі!»...
З музай вёску ужо бачу,
Ліру трыумфальна строю,
Божа мой, чаго ж я плачу,
Чом не маю супакою?
Муза шэпча мне тужліва:
«Бачыш, шчэ чужынцы з вамі,
Вы не браліся рупліва».
«Божа, зжалься Ты над намі!»...
«Вы не браліся рупліва
Долю-волю будаваці,
Вы цярпелі ўсё маўкліва,
Толькі ўмелі праклінаці —
Гартам дух ваш змацаваўся,
Але сваркі ўсё між вамі,
I сусед вам не удаўся!».
«Божа, зжалься Ты над намі!»...
