На крыллях
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  На крыллях

Казімір Сваяк


На крыллях

На крыллях думкі я ляту стралой

Туды, дзе край мой родны-слёзны

Паглумлены паганаю рукой,

Загнаны, цэлы век трывожны...

 

Ты, Божа, рассудзі: чаму народ мой бедны

Праз век гніе у цьме, ў няволі беспатольнай,

Скажы — няўжо прыказ Твой запаведны

Пакорным быць падан душы бязвольнай?!

 

Бо еслі так, народ згніе ў пакоры,

Чужынцу дасць і матку і дачку;

А сам бядак, нанет прыбіты — хворы

Жыццё закончыць на чужым шнурку.

 

Ах, тым праклён я шчыры пасылаю,

Хто войнамі жыве, прыгнётам і нажывай,

Праклён і тым, паклоны хто складае

Асільству — і блуду — і роскашы лянівай.

 

Украсці я хацеў вось гэту тайну з неба:

Чаму нядобраму шырока свет — дарога,

Чаму цярпліваму нямаш у хаце хлеба,

Чаму на свеце больш і больш благога.

 

Народзе мілы мой! Цяпер ужо не знаю,

Чым маеш ты каваць цяжкую сабе долю:

Дабром за зло плаціць (што ў сэрцы я хаваю),

Ці ворага душыць ў крыві — ў агні — ў вуголлі.

 

Ламаюся я сам, тваёю крыўдай збіты,

А сэрца мне крывёй зліваецца ад болю,

Што вечна ты ціхі, як Богам пазабыты,

Як здань пакутная, шукаеш сабе волі.