автордың кітабын онлайн тегін оқу Што занадта — нездарова
Казімір Сваяк
Што занадта — нездарова
Занадта адпачыўку — душы аслабленне,
Занадта суматохі — духу вар’яценне.
Занадта абароту — другім кошт вялікі,
Занадта супакою — свінскія навыкі.
Шмат кахання занадта розум ачмучае,
А занадта лякарстваў смертухну ссылае.
Занадта хто субтэльны: хоча ашукаці,
Хто занадта суровы: тыранам трэ зваці.
Праз меру хто ашчадны, той лакомцам будзе,
Хто занадта адважны, хвальком завуць людзі.
Зашмат каму багацтва — калода у ногі,
Зашмат чэсці хто мае — нявольнік убогі.
Занадта раскошы — ціхенька у гроб заганяе,
Хто занадта разумны, кепствамі канчае.
Занадта многа веры — згубная дакука,
Занадта многа сэрца — сабе й людзям мука.
Занадта абяцання — радосна дурному,
Занадта сабірання — прыдасца другому.
Занадта мнагамоўны — сакрэту не мае,
Занадта жартаўлівы — лепшых высміхае.
Зашмат многа павагі — гордасці знак шосты,
Калі ты надта добры — скажуць, што запросты,
Надта каму паддацца — то сябе паніжыць,
Занадта далікатны усім чыста збрыдзіць.
