автордың кітабын онлайн тегін оқу Не чаруй
Казімір Сваяк
Не чаруй
Не чаруй мяне ты зорам,
Не чаруй красой;
Не чаруй сваім ты горам,
Не чаруй слязой.
Не чаруй ядвабнай коскай,
Ні вусноў агнём.
Не чаруй усмешкай боскай,
Ні святым жыццём.
Не чаруй дзявочым станам,
Не чаруй грудзьмі.
Каб не быў я пакараным
Богам і людзьмі.
