Рады
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Рады

Казімір Сваяк

 

Рады

Хвалі гожасць дзянёчка,

Як кончыцца прыгожа;

Хвалі пекнасць дзяўчынкі,

Як замужам нябожа.

 

Меч толькі прабаваны

Тваёй пахвалы годны;

Лёд — калі яго пройдзеш

I чуеш грунт свабодны.

 

Не вер салодкім слоўцам

Кабеткі або панны;

Не вер змейцы, што дрэмле,

Не вер свету, бо зманны.

 

Сцеражыся віляння

Сваёй жоначкі вернай; 

Не вер ў сілу багацтва,

Не вер хітрасці беднай.

 

Дзе увойдзеш — пільнуйся,

Ці ёсць выхад бяспечны:

Не згадаеш, скуль выйдзе

Вораг — лёс твой спрадвечны.