Русалка
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Русалка

Казімір Сваяк

 

Русалка

Сонейка гасне, цені валакуцца,

Снуюць па узбярэжжы азёрным мрацы,

Русалкі прынадна здалёку смяюцца, —

Ну й дзівы ж бываюць у нас паначы.

 

А цёпла, а парна: пайшоў бы купацца,

Хоць страшна русалак, вадзянщ, і мокш.

Так цудна, так пекна: ці ж можна стрымацца, —

Хто дзеўкі баіцца, куды ж такі гож!

 

Нурком я кідаюсь у возера тоні,

Плыву па жвірочку, па жоўценькім дне,

А дух замірае. Ужо, можа, гоні...

Даволі!.. Нясі ж ты, вадзіца, мяне!

 

Ах, лёгка ўздыхнуці... Раскрыйцеся вочы,

Нябескі Дажбожа! А гэта ж хто там

Касу расплятае, стан мые дзявочы?..

Ці зданне, ці што: не згадаю я сам.

 

Хоць з жахам у сэрцы плыву я ціхонька

Да з’явы вось беленькай-пекненькай той;

Яна ж, расчасаўшы касулі чарненькі,

Абмыла свой тварык крынічнай вадой.

 

Пусцілася плыць у маю, у старонку, —

Нурка ізноў даў я адразу на дно,

I думаў, што. пойдзе яна наўдагонку,

Затопіць мяне ў глыбіш ўсё адно.

 

Наверх ізноў выплыў, бо духу не стала.

О дзівы! Русалка блізенька пры мне:

Туды і сюды ўсё плывала-плывала,

Казаў бы, й не бачыла быццам мяне.

 

Аж я адгукнуўся: «Русалачка-душка!

Паглянь жа хоць раз, калі ласка, сюды:

Не будзь так пужлівай, вадзіцы дачушка,

З табою міленька паплыву хоць куды...»

 

Не слухае!.. Дарма!.. На бераг спяшае,

Ах, што ж там?.. Адзенне яе!

Ёй сорамна нешта, вось за куст уцякае,

Кашульку ўміг на сябе ўздзяе.

 

У хвілінку гатова, на мяне ледзь зірнула,

Неспакойна глянула са двойчы кругом:

«Ты шалудзька, хлапец!» — смеючыся, ўсклікнула

І пайшла, пеючы «Даліною-лугом...»