Чары айчыны
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Чары айчыны

Казімір Сваяк


Чары айчыны

З душой хворай, целам збітым,

Сыт нядолі-здзеку,

Морам горычы залітым,

Быў ў маладым веку.

 

Грудзі ўпалі, стан схіліўся,

Вусны, як з паперы:

Пакідаць ўжо свет маніўся

У мане бязверы.

 

А цяпер я ўжо здаровы,

Жыву-прыпяваю;

Шчэбет птушак, шум дубровы

Гэты цуд спраўляе.

 

Гэй ты, родная старонка,

Гэй, краёчак мілы,

Хваліць буду цябе звонка

Да самай магілы!

 

Ты цярпенне душы гоіш

I знямогу цела,

Жыццё творыш, песні роіш,

вучыш жыць умела.

 

Я знямог, здаўна скаваны

Злой бядой і здзекам, —

Цяпер гартны, змацаваны

Красы тваёй лекам.

 

Калі ж хто цябе не любіць,

Край мой родны, мілы,

Хай душу сваю загубіць,

Растраціўшы сілы.