«Быў я колісь кавалём…»
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  «Быў я колісь кавалём…»

Ян Чачот


«Быў я колісь кавалём...»

Быў я колісь кавалём,

Цяпер завуць піяком;

Як жа гэта то яно

На мяне з ліхам прыйшло?


Ото гэтак, ото так,

Каваль зрабіўся піяк.

Прынёс хто вастрыць нарог,

Я тры грошы ўзяць бы мог.

Не тры грошы мне даюць,

А гарэлку мне нясуць.

Ото гэтак, ото так,

Каваль зрабіўся піяк.


Нясе накляпаць касу,

Я да карчмы з ім іду;

Ён гарэлкі чарку даў,

Я касу дарма кляпаў.


Ото гэтак, ото так,

Каваль зрабіўся піяк.

Прывёў каня падкаваць,

Як без водкі грошы браць?

За жалеза ўзяў грашок,

За работу - барышок.

Ото гэтак, ото так,

Каваль зрабіўся піяк.


Нім ўсе коні падкаваў

І ўсе косы пакляпаў,

От я сабе цэлы рок

У гарэлцы мок ды мок.


Ото гэтак, ото так,

Каваль зрабіўся піяк.

Ой, не рабі, сынку, так,

Лепш за ўсё бяры траяк;

Лепш за дзякуй молат збі,

А барышоў ты не пі.

Ото гэтак, ото так,

Будзеш каваль, не піяк.