«Ой, гаспадыня чорна, як камін…»
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  «Ой, гаспадыня чорна, як камін…»

Ян Чачот


«Ой, гаспадыня чорна, як камін...»

Ой, гаспадыня чорна, як камін,

Да на ёй сажы да са дзве асьмін!


Ой, вазьму жа я дубіну,

Ой, страсу сажу ў асьміну!

Ой, гаспадыня!


Да у нас рэчка пад акном цячэ,

Ніколі хустаў яна мыць не йдзе;


І бедны гаспадар чоран,

Як варона альбо воран;

Ой, гаспадыня!


Нашы дзіцята, як варанята,

Ой, няшчасная да мая хата!


І на стале і пад сталом

Трэскі, смецце і з папялом;

Ой, гаспадыня!


А яна сабе на печы ляжыць,

Умурзаўшыся, ні чым не тужыць.


Толькі для ей і клапоту,

Прынесці хлеба да роту;

Ой, гаспадыня!


Ой, не сцярпеў жа, узяў дубіну,

Да строс жа я сажу ў асьміну;


Ой, да граза у лес не йдзе,

Гаспадыня на рэчку йдзе,

Гаспадыня на рэчку йдзе,

Хусты нясе!