Развітанне Касцюшкі з Юліяй
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Развітанне Касцюшкі з Юліяй

Ян Чачот


Развітанне Касцюшкі з Юліяй

1

А калі паедзеш, дык бывай,

Пра маё каханне ўспамінай!

Ты ў чужых краінах будзеш жыць,

Я цябе няспынна буду сніць.


2

А калі паеду, з Богам будзь,

Пра маё каханне не забудзь.

У якіх краінах мне б ні быць,

Юліяй адзінай буду жыць.


3

Хоць разлучыць, можа, доля нас,

Любасць пераможа нават час.

Ты ў чужых краінах будзеш жыць,

Я цябе няспынна буду сніць.


4

Гэта падарожжа ў дальні край,

Дык навек мне, можа, ад'ю дай!

Мо я не вярнуся з даляў тых,

Дай зары нап'юся з воч тваіх.


5

О мая заранка! Як мне быць?

Рана ў сэрцы, рана. Так баліць!

Зараз ад'язджаю. З Богам будзь.

Любая... Кахаю... Не забудзь...


6

Ты ўжо ад'язджаеш - ах, бывай.

Пра маё каханне ўспамінай!

Ты ў чужых краінах будзеш жыць,

Я цябе няспынна буду сніць.