Неяк ля гаю мы з Зосяй лічылі
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Неяк ля гаю мы з Зосяй лічылі

Ян Чачот


Неяк ля гаю мы з Зосяй лічылі



Неяк ля гаю мы з Зосяй лічылі

Ружы на кусце і спрэчку ўчынілі.

Зося лічыла і кажа: «Пятнаццаць».

Я ж палічыў і кажу: «Не, шаснаццаць!»

Мо памылілася - зноў яна лічыць,

Толькі адной ружы зноў не далічыць!

Колькі ні лічыць, зноў кажа: «Пятнаццаць!»

Я ж палічу і кажу: «Не, шаснаццаць!»

Тут на мяне Зося аж зазлавала -

Хоча ўцячы, размаўляць перастала.

«Зося, чакай, не ўцякай, мая міла:

Гэта ж сябе, пэўна, ты не лічыла!»