Уласныя сялянскія песні
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Уласныя сялянскія песні

Ян Чачот


Уласныя сялянскія песні


Ой, у кусце, у хрусце


Сядзіць сабе заяц,

Да на гэтую зіму

Нешта сабе баець.

Ой, еў бы цяпер авёс,


Не гэту саломку!

Ой, пад кустам і мужык

Кляў сваю карчомку.

Еў бы цяпер чысты хлеб,


А не пухавінку,

Каб я часта не сядзеў

У паганым шынку.

А бадай ты новая


Карчомка згарэла,

Як мая цераз цябе

Хатанька згалела!

Дзетачкі і жоначка


Без хлеба у тузе;

Волікі і конікі

Топяцца у лузе.

Жыта, авёс і сена


На гарэлку мяняў,

Штоб зімою цвёрда спаў,

На весну прапаў.

Як то добра, калі мужык


Трэзвы, гаспадарны!

Для такога ў цэлым року

Жадын час не марны!

Снягі таюць, ён гародзіць

Кольмі, што зімою

І навазіў, і начасаў

Добраю парою.

Ёсць у яго і лучыва,

І дроў многа клетак:

Будзе чым варыці кашу

Ўсё лета для дзетак.

Вясна блісне, ён гной возіць,

І арэ, і сее,

Косіць лугі, сенажаці,

Нім жыта даспее.

Хлеба мае і не ходзіць

Вясною на меркі1,

Бо зімою ён не лыкаў

У карчме з кватэркі2,

Леткам жонка і дзяўчаты

Жнуць жыта, ярыну,

А ён звозіць, а ён зносіць

Ўсё у хараміну.

Папар арэ і малоціць,

Зноў сее у полі;

І працуе, рад і весел

З мужыцкае долі.

Ніколі ён не шукае

У карчме вяселля,

І не ляжыць так, як хворы,

Ўвесь дзень для пахмелля.

Ён у святой у царкоўцы,

На таргу бывае;

Бога, пана, сваю хату

І работу знае.

А захоча пагуляці,

У дом спросіць госці;

Тады сабе чарку водкі

Вып'е да вашмосці.

«Ой, чые то людзі піён і гуляён?

Пана Хрэптавіча, бо пенёндзы маён.

Пана Хрэптавіча ліповы вуліцэ,

А цэлы палетак пшаніцаю цвіце»1.


Пана Хрэптавіча мужыкі харошы,

Вясёлы, адзеты да і не без грошы.

У нас Аляшкевіч, Монічы, Гуляры2,

Маюць і чырвонцы, рублі і таляры.

Мы панам шчаслівы! Да Бога заклічам:

Дай век доўгі жыці з нашым Хрэптавічам!


Хто тут піяк, то такоўскі

Чужапанец, не шчарсоўскі!

Сорам для нас і для пана,

Калі б была воласць п'яна.


Шчорсы слывуць мужыкамі

І ласкавымі панамі,

Што і чытаць нас вучылі,

І любілі, не глумілі.


Трэба ж славу удзяржаці

І у карчме не гуляці;

На фурманках, на віціне

Твая чэсць, шчорсавяніне!


Напіліся братцы трохі,

Пайдзём да хаты, да сохі;

Мужык пры сасе, то краса!

Карчма зробіць свінапаса.

Ой, гаспадыня чорна, як камін,

Да на ёй сажы да са дзве асьмін!


Ой, вазьму жа я дубіну,

Ой, страсу сажу ў асьміну!

Ой, гаспадыня!

Да у нас рэчка пад акном цячэ,

Ніколі хустаў яна мыць не йдзе;


І бедны гаспадар чоран,

Як варона альбо воран;

Ой, гаспадыня!

Нашы дзіцята, як варанята,

Ой, няшчасная да мая хата!


І на стале і пад сталом

Трэскі, смецце і з папялом;

Ой, гаспадыня!

А яна сабе на печы ляжыць,

Умурзаўшыся, ні чым не тужыць.


Толькі для ей і клапоту,

Прынесці хлеба да роту;

Ой, гаспадыня!

Ой, не сцярпеў жа, узяў дубіну,

Да строс жа я сажу ў асьміну;


Ой, да граза у лес не йдзе,

Гаспадыня на рэчку йдзе,

Гаспадыня на рэчку йдзе,

Хусты нясе!

У лесе такуець цецярук,

У карчме такуець наш Баўтрук;

Цецярука стралец забіў,

Баўтрука аляндар згубіў,

Ой, Баўтрук, да цецярук!

А хата яго да без стрэхі,

У волікаў бакі, як мехі;

І конікі-саколікі

Так худыя, як волікі;

Ой, Баўтрук, да цецярук!

Колька ж у нас гэтых Баўтрукоў?

Толька Баўтрукоў, што мужыкоў;

Ой, да гэта боска кара;

Гінем усе у алендара,

Баўтрукі, цецерукі!

Каб у карчме не сядзеў,

То бы чысценькі хлеб еў;

А то зрабіла карчма,

Што куска хлеба няма.


Каб у карчме не сядзеў,

То б сярмяжку цэлу меў;

А то зрабіла карчма,

Што ў латах сярмяжка ўся.


Каб у карчме не сядзеў,

То б валы, кароўкі меў;

А то зрабіла карчма,

Што і воліка няма.


Ой, не буду ж у ёй сядзець,

Буду хлеб, сярмяжку мець;

Валоў, кароў са дзве пар,

Да й зноў буду гаспадар!

Быў я колісь кавалём,

Цяпер завуць піяком;

Як жа гэта то яно

На мяне з ліхам прыйшло?


Ото гэтак, ото так,

Каваль зрабіўся піяк.

Прынёс хто вастрыць нарог,

Я тры грошы ўзяць бы мог.

Не тры грошы мне даюць,

А гарэлку мне нясуць.

Ото гэтак, ото так,

Каваль зрабіўся піяк.

Нясе накляпаць касу,

Я да карчмы з ім іду;

Ён гарэлкі чарку даў,

Я касу дарма кляпаў.


Ото гэтак, ото так,

Каваль зрабіўся піяк.

Прывёў каня падкаваць,

Як без водкі грошы браць?

За жалеза ўзяў грашок,

За работу - барышок.

Ото гэтак, ото так,

Каваль зрабіўся піяк.

Нім ўсе коні падкаваў

І ўсе косы пакляпаў,

От я сабе цэлы рок1

У гарэлцы мок ды мок.


Ото гэтак, ото так,

Каваль зрабіўся піяк.

Ой, не рабі, сынку, так,

Лепш за ўсё бяры траяк;

Лепш за дзякуй молат збі,

А барышоў ты не пі.

Ото гэтак, ото так,

Будзеш каваль, не піяк.

Маладыя маладзіцы,

Ой, не піце гараліцы;

Нішто гідчэй колам света,

Як піяная кабета.


Паглядзіце, які вочы,

Які у ней язык смочы;

Нішто гідчэй колам света,

Як піяная кабета.


Калі чорта знаць хачэце,

То на ея паглядзеце;

Нішто гідчэй колам света,

Як піяная кабета.


Бога у душы не мае,

І сораму забывае;

Нішто гідчэй колам света,

Як піяная кабета.