автордың кітабын онлайн тегін оқу Трэн
Ян Чачот
Трэн
Сядзіць каралева між тлуму прыдворных,
Тут сытыя ўсе, усе ў строях адборных.
Усім яна дорыць усмешкі спагады,
І кожны вясёлы тут, кожны тут рады.
Ды што там за здань у дзвярах? Бляск пажару -
У воку. Сум нейкі сцёр рысы ўсе з твару.
Няпэўнасць хады. Ён гасціну вітае.
Садзіцца. Ніхто пра яго не пытае.
Нямы. Бы скала, што хавае вулканы,
Што ледзьве трымае ў сабе вір агняны.
А з кім размаўляць? Ён няпэўны, нясмелы.
З адной гаманіў бы ён дзень і век цэлы.
Ды як пераняць яе позірк імклівы,
Салодкі і мройны, ад балю шчаслівы?
Спакойны будзь, - розум гавора, - не рвіся,
Дзе й вораг вяселіцца, ты весяліся.
Ён - рана сама. Ды лепш боль не трывожыць!
Мо ў мроях хоць шчасця сабе наварожыць.
Ён мае свой гонар: глядзі не тужы!
На твары - спакой, хоць у сэрцы - нажы.
