автордың кітабын онлайн тегін оқу Альгерд, вялікі князь літоўскі
Ян Чачот
Альгерд, вялікі князь літоўскі
Як дагнаць жаўронку цяжка
Арла маладога,
Так паэту цяжка ўславіць
Песняй мужа тога.
Утаймоўваў крыжакоў ён,
Розныя плямёны.
У Альгерда ўрад быў мудры,
Добрыя законы.
А чужынец лез - дадому
З роднай гнаў святліцы.
Прысланяў сваё кап'ё ён
Да яго ж сталіцы.
Быў ён грозны, ды гатовы
Да суседскай згоды.
«Не хачу, казаў, каб марна
Кроў лілі народы»
Каб усе былі такія,
Што сядзяць на троне,
На зямлі, крывёй палітай,
Быў бы мір па сёння.
Люд да іх, як да Альгерда,
Жывучы ў дастатку,
Праз вякі б сваю пашану
Перадаў нашчадку.
