Альдона, Гедымінава дачка
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Альдона, Гедымінава дачка

Ян Чачот


Альдона, Гедымінава дачка

Гарады гараць і сёлы,


Там хапаюць бранак, бранцаў.

Крык ляціць праз горы-долы -

Хто стрымае нас, паганцаў?

Тых лясных ліцвінаў дзікіх,


Што так польскі край дратуюць?

Смерць ізноў нясуць на піках -

Ці каго хоць пашкадуюць?

Каб задобрыць іх, Лакетка


Шле сватоў да Гедыміна,

Хоць яшчэ сын - малалетка,

Просіць зяцем быць для сына.

Гедымін аддаў Альдону


Ў жонкі тому Казіміру:

Што ж, цяпер ім абарону

Разам ладзіць дзеля міру.

Тысяч шмат ішло палонных


У пасаг тады Альдоне.

Мчаў картэж вазкоў шматконных

У край польскі ў бомаў звоне.

Радасць скрозь у местах, сёлах,


Скрозь надзеі ўваскрасаюць.

Богу моляцца ў касцёлах,

Слёз шчаслівых не хаваюць.

Прыгадайма ж свята тое -


Гэтак цешыліся людзі!

З добрай згадкай штось святое,

Можа, кожны з нас набудзе.


Да яго й прашыў наскрозь.

Наш Давід славуты тут жа

Цяжка ўпаў, бы дужы лось.