Што старыя за вар'яты
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Што старыя за вар'яты

Ян Чачот

Што старыя за вар'яты...

Што старыя за вар'яты: Мелюць без прычыны,

Быццам час свой марна трацім

Мы каля дзяўчыны.

І ўсё пхнуць нас да работы, Хоць таго не знаюць, Што да працы я ахвоты

Без дзяўчат не маю!

З любай стрэнуся, бывае, Прыгарну к сабе я,

Сэрца радасцю палае, Галава яснее.

Жыць тады, сябры, ахвота, Хораша наўкола,

Мігам робіцца работа

З песняю вясёлай!

Дык мяліце ж без прычыны

Вы, старыя людзі -

Вас паслухаем тады мы, Як дзядамі будзем!