Войшалк, альбо Вальстынік Міндоўгавіч
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Войшалк, альбо Вальстынік Міндоўгавіч

Ян Чачот


Войшалк, альбо Вальстынік Міндоўгавіч

Адзецца можа ў скуру


Авечкі й воўк, як трэба.

Хадзіў у ёй і Войшалк,

Калі быў служкай Неба.

Хоць быў ён княскім сынам,


Насіў манаха расу.

Надзеўшы нават мітру,

Крыж не кідаў да часу.

Калі ж забілі бацьку,


Ён помсціць стаў ліцвінам,

Іх забіваў ён безліч

Найжорсткім самым чынам.

Каб край пашырыць, Войшалк


Валынь надумаў, хцівы,

У Льва адняць, прысвоіць

У час нелітасцівы.

Яго ж той ва Ўладзімір


Пазваў з ліхім намерам.

Там частаваў ён госця,

Паіў сваім манерам.

Уночы Леў прыходзіць


У спальню госця ў тлуме.

З пасцелі ўзняўшы, кажа:

- Яшчэ мо вып'ем, куме?

І ўзняўшы меч, са словам


Нянавісці з размаху

Б'е Войшака. Хто быў там -

Аж анямеў ад жаху.

Такі канец прышоў во


Міндоўгаваму сыну.

Хто ворагам быў людзям,

Хіба б інакш загінуў?