«Як то добра, калі мужык…»
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  «Як то добра, калі мужык…»

Ян Чачот


«Як то добра, калі мужык...»

Як то добра, калі мужык


Трэзвы, гаспадарны!

Для такога ў цэлым року

Жадын час не марны!

Снягі таюць, ён гародзіць

Кольмі, што зімою

І навазіў, і начасаў

Добраю парою.

Ёсць у яго і лучыва,

І дроў многа клетак:

Будзе чым варыці кашу

Ўсё лета для дзетак.

Вясна блісне, ён гной возіць,

І арэ, і сее,

Косіць лугі, сенажаці,

Нім жыта даспее.

Хлеба мае і не ходзіць

Вясною на меркі1,

Бо зімою ён не лыкаў

У карчме з кватэркі2,

Леткам жонка і дзяўчаты

Жнуць жыта, ярыну,

А ён звозіць, а ён зносіць

Ўсё у хараміну.

Папар арэ і малоціць,

Зноў сее у полі;

І працуе, рад і весел

З мужыцкае долі.

Ніколі ён не шукае

У карчме вяселля,

І не ляжыць так, як хворы,

Ўвесь дзень для пахмелля.

Ён у святой у царкоўцы,

На таргу бывае;

Бога, пана, сваю хату

І работу знае.

А захоча пагуляці,

У дом спросіць госці;

Тады сабе чарку водкі

Вып'е да вашмосці.