автордың кітабын онлайн тегін оқу Яўнута Гедымінавіч, вялікі князь літоўскі
Ян Чачот
Яўнута Гедымінавіч,
вялікі князь літоўскі
Шабля - рыцарам не робіць,
Як і князем - мітра.
Даказаў то добра Кейстут,
Што ўмеў дзеяць хітра.
Меншы брат Яўнута, млявы,
Толькі спаў на троне.
Ды шум Кейстутавай змовы
Князь пачуў спрасоння.
Босы ўцёк у кажушку ён
У снягоў сувоі,
Ды яго злавілі ў лесе
Кейстутавы воі.
Хоць сябры Альгерд і Кейстут,
Не было ў іх веры:
Княства долі змацавалі
Добра на паперы.
Стаў Альгерд вялікім князем -
Жыць ліцвінскай славе!
А Яўнуту ва ўладанне
Аддалі Заслаўе.
Меў ён розум: не ірваўся
За сваё да бою.
Не заліў, як Свідрыгайла,
Ён Літву крывёю.
