Ганна Вітаўтава і Гэлена Амулічова
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Ганна Вітаўтава і Гэлена Амулічова

Ян Чачот


Ганна Вітаўтава і Гэлена Амулічова

Адалела ўсё каханне -

Замкі, варту - для спаткання

Сэрцаў двух, што разлучыла

На зямлі ліхая сіла.

Гэта ж вымкнула з астрога

Жонка Вітаўта самога!


Крэва князя ў склеп схавала,

Згуба там яго чакала.

Так, як Кейстута, хацелі

Задушыць у змрочнай цэлі.

Ліха сэрцам чула Ганна,

Паляцела ў Крэва рана.


З ёй - Гэлена. У скляпенні

Вітаўт, у яе адзенне

Апрануўшыся, паволі

З брам ішоў насустрач волі.

А Гэлена? У той цэлі

Засталася ў падзямеллі.


Вось прыйшлі па князя каты,

Ад яго ж там - толькі шаты.

Каты ў злосці ў той жа хвілі

Служку верную забілі.

Скажам ёй ухвалы слова:

Чэсць табе, Амулічова!


Пра Літву, пра Ганну дбала,

Ім жыццё ахвяравала.

Ганарыся слаўным чынам!

Вітаўт век быў двум жанчынам

Вінен - Ганне і Гэлене -

За жыццё, за вызвалене.